Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі зьявілася першая прапанова на Apple Vision Pro. Цана значна вышэйшая, чым у ЗША


Apple Vision Pro
Apple Vision Pro

У Злучаных Штатах выхад гарнітуры ўжо выклікаў ажыятаж.

Продажы гарнітуры зьмяшанай рэальнасьці стартавалі ў ЗША, але замовіць Apple Vision Pro ужо можна і ў Беларусі. Адзіная прапанова, якая ёсьць у каталёгу Onliner, стартуе ад 20 тысяч рублёў ($6100). Пры гэтым у Злучаных Штатах цана за гарнітуру пачынаецца ад $3499.

У вялікім аглядзе на Apple Vision Pro галоўны рэдактар The Verge Нілай Патэль напісаў, што прылада спалучае мноства перадавых тэхналёгій.

Тэхналягічная аглядальніца The Wall Street Journal Джаана Стэрн паведаміла, што ёй удалося справіцца з нарэзкай прадуктаў падчас прыгатаваньня ежы. Асабліва яе ўразіла магчымасьць павесіць па віртуальным гадзіньніку над кожным з двух рондаляў.

Шлем (ці маска, ці акуляр) Apple Vision Pro прадставілі летась. Журналісты адзначалі, што кампанія працавала над прыладай ня менш за 8 гадоў.

Vision Pro можа сумяшчаць лічбавыя аб’екты і выявы рэальнага сьвету. На задумку Apple, гэта зусім новы тып прыладаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG