Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старшыня Эўрапарлямэнту сустрэлася з Ціханоўскай і сваякамі беларускіх палітвязьняў


Рабэрта Мэтсола і Сьвятлана Ціханоўская. Вільня, 13 студзеня 2024
Рабэрта Мэтсола і Сьвятлана Ціханоўская. Вільня, 13 студзеня 2024

Святлана Ціханоўская сустрэлася з Рабертай Мэтсолай у Вільні 13 студзеня.

Раберта Мэтсола выказала падтрымку беларусам, якія працягваюць змагацца за свабоду, паведамляе прэсавая служба Ціханоўскай.

Сьвятлана Ціханоўская заклікала Мэтсолу падтрымаць ідэю стварэньня міжнароднага фонду падтрымкі сем’ям палітвязьняў і рэабілітацыі тых, хто выйшаў з турмаў. Таксама Ціханоўская прапанавала ёй узяць сымбалічнае шэфства над адным з беларускіх палітвязьняў і заклікаць іншых дэпутатаў далучацца да гэтай кампаніі.

Падчас сустрэчы абмеркавалі шляхі па вызваленьні палітвязьняў, і Ціханоўская перадала кіраўніцы Эўрапарлямэнту прапанову прыняць асобны санкцыйны пакет супраць асоб, датычных да рэпрэсіяў, а таксама супраць прадпрыемстваў, якія выкарыстоўваюць прымусовую працу вязьняў, бо некаторыя з гэтых прадпрыемстваў прадаюць сваю прадукцыю ў краіны Эўразьвязу.

Таксама Ціханоўская прапанавала правесьці у Эўрапейскім парлямэнце дыскусію па шляхах прыцягненьня рэжыму Лукашэнкі да адказнасьці з удзелам Абʼяднанага пераходнага кабінэта, НАУ, міжнародных экспэртаў і палітыкаў.

Раберта Мэтсола запрасіла Сьвятлану Ціханоўскую ўзяць удзел у Саміце Эўрапейскай народнай партыі, які пройдзе ў сакавіку ў Бухарэсце, каб зрабіць Беларусь адной з тэмаў падчас выбарчай кампаніі ў Эўрапарлямэнт.

На сустэчы Рабэрта Мэтсола, Сьвятланы Ціханоўскай і сваякоў палітвязьняў. Вільня, 13 студзеня 2024
На сустэчы Рабэрта Мэтсола, Сьвятланы Ціханоўскай і сваякоў палітвязьняў. Вільня, 13 студзеня 2024

У другой частцы сустрэчы адбылася размова з роднымі палітвязьняў і былымі палітзьняволенымі, якія адбылі свой тэрмін, у тым ліку Андрэем Шарэндам, Аленай Лысковіч, Анатолем Хіневічам. Удзельнікі падзяліліся сваімі гісторыямі, заклікалі прэзыдэнтку Эўрапарлямэнта зьвярнуць увагу на сытуацыю з палітвязьнямі, іх семʼямі, прыкласьці намаганьні па вызваленьні палітычных зьняволеных.

Перад гэтым Ціханоўская і Мэтсола сустракаліся 13 верасьня 2023 года ў Страсбуры падчас сэсіі Эўрапарлямэнту.

Па дадзеных праваабарончага цэнтра «Вясна» на 13 студзеня, палітвязьнямі ў Беларусі прызнана 1.414 чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG