«Праз менскі авіявузел прайшло на 20% больш пасажыраў, чым годам раней. Усяго за 2023 год абслужана 2 497 631 чалавек, што на 430 тысяч перавышае ўзровень 2022 года», — напісалі ў Нацыянальным аэрапроце «Менск».
Але гэта ў два разы меней, чым паказчык менскага аэрапорта ў 2019 годзе. У той год аэрапорт абслужыў 5,1 млн. пасажыраў, перавысіўшы вынік 2018 года на 12%. У 2019 годзе ў аэрапорце базіраваліся 20 авіякампаній, а ў 2023 — 11.
- У 2021 годзе, пасьля інцыдэнту з прымусовай пасадкай самалёта Ryanair у Менску і затрыманьнем блогера Рамана Пратасевіча і грамадзянкі РФ Соф’і Сапегі, якія ляцелі на ім, Эўрапейскі Зьвяз забараніў палёты ў паветранай прасторы ЭЗ, а таксама доступ да аэрапортаў ЭЗ усім беларускіх авіякампаніям.
- ЗША таксама прыпынілі пагадненьне аб авіязносінах зь Беларусьсю.
- У лютым 2023 году турэцкая кампанія Havaş адмовілася запраўляць і абслугоўваць самалёты з Расеі, Беларусі і Ірану (у прыватнасьці, Boeing і Airbus), аснашчаныя больш як на 25% дэталямі амэрыканскай вытворчасьці. Самалёты трапілі пад абмежаваньні Міністэрства гандлю ЗША, уведзеныя вясной 2022 году ў адказ на вайну, распачатую Расеяй супраць Украіны.
- 14 сакавіка Міністэрства мытні і гандлю Турэччыны канчаткова ўвяло забарону на абслугоўваньне самалётаў, вырабленых у ЗША, якія належаць беларускай кампаніі «Белавія». Забарона датычыць 9 самалётаў.
- 9 жніўня 2023 году ЗША ўвялі санкцыі супраць беларускай авіякампаніі «Белавія».
- У канцы мінулага году было вядома, што «Белавія» выконвае рэгулярныя рэйсы ў 21 аэрапорт 10 дзяржаў, заявіў 25 кастрычніка намесьнік прэм’ер-міністра Беларусі Анатоль Сівак.