Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасол Расеі Грызлоў заявіў, што пачаўся этап стварэньня «новай эканомікі саюзнай дзяржавы»


Барыс Грызлоў і Ўладзімір Пуцін
Барыс Грызлоў і Ўладзімір Пуцін

Беларусь і Расея ў найбліжэйшы час зацьвердзяць новы інтэграцыйны пакет на 20242026 гады. Ён уключае ў сябе 120 мерапрыемстваў, расказаў пасол Расеі ў Беларусі Барыс Грызлоў, паведамляе БелТА.

Паводле расейскага пасла, асаблівы ўпор будзе зроблены на ўмацаваньне культурна-гуманітарных сувязяў і рэалізацыю маштабных прарыўных праектаў з магутнай навуковай і тэхнічнай база. Грызлоў перакананы, што ад імпартазамяшчэньня бакі перайшлі да стварэньня «новай эканомікі Саюзнай дзяржавы».

«Расея і Беларусь даўно не імкнуцца нікога „дагнаць“ — наадварот, у многіх галінах мы задаем новыя сусьветныя стандарты», — сказаў Барыс Грызлоў.
.

Размовы пра інтэграцыю дзьвюх краін працягваюцца даўно. У 2020 годзе яны адышлі на другі плян на фоне палітычнага крызісу ў Беларусі і масавых пратэстаў супраць дзейнай улады. Да інтэграцыйных размоў вярнуліся ў 2021 годзе: ужо ў верасьні апублікавалі і падпісалі ўсе 28 «дарожных мапаў» інтэграцыі. Грызлоў заявіў, што маштабная трохгадовая работа па рэалізацыі гэтых праграм практычна завершаная.

Сярод іншага, у «дарожных мапах» прапісваліся канкрэтныя крокі, якія патрабавалі зьмены беларускага заканадаўства, а менавіта:

• Інтэграцыя плацежных сыстэмаў,
• Інтэграцыя інфармацыйных сыстэмаў дзяржаўных кантрольных органаў, што да адсочвальнасьці тавараў,
• Інтэграцыя інфармацыйных сыстэмаў маркіроўкі тавараў,
• Інтэграцыя інфармацыйных сыстэмаў транспартнага кантролю дзяржаўных кантрольных органаў,
• Фармаваньне аб’яднаных рынкаў нафты і нафтапрадуктаў,
• Фармаваньне аб'яднанага рынку электрычнай энэргіі,
• Разьвіцьцё атамнай энэргетыкі,
• Уніфікацыя заканадаўства ў сфэры турысцкай дзейнасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG