Перамовы аб адмене кантролю на сухапутных межах працягнуцца ў новым годзе.
Рашэньне аб частковым прыняцьці краін у Шэнген у гісторыі Эўразьвязу прынята ўпершыню.
Ведамства сьцьвярджае, што рашэньне прыняць Баўгарыю і Румынію ў Шэнгенскую зону будзе садзейнічаць разьвіцьцю падарожжаў, гандлю і турызму. Ці змогуць Сафія і Бухарэст выдаваць шэнгенскія візы замежнікам, не ўдакладняецца.
У 2007 годзе Баўгарыя і Румынія сталі членамі Эўразьвязу.
Эўракамісія аб'явіла аб гатоўнасьці інтэграваць дзяржавы ў Шэнгенскую зону яшчэ ў 2011 годзе, але некаторыя краіны ЭЗ на працягу 12 гадоў блякавалі гэтае рашэньне, паказваючы на праблемы з карупцыяй і няздольнасьць Баўгарыі і Румыніі забясьпечыць ахову межаў. Аўстрыя і Нідэрлянды, у прыватнасьці, баяліся павелічэньня патоку нелегальных мігрантаў.
Супраць уступленьня Баўгарыі ў Шэнгенскую зону выступала Вугоршчына. У сьнежні Будапэшт зьняў пярэчаньні.
- Цяпер у Шэнгенскай зоне 27 краін, што дазваляе 400 мільёнам чалавек свабодна перамяшчацца паміж імі.