Калі раней беларусы маглі падаваць дакумэнты ў любы візавы цэнтар, дык з 2 кастрычніка дакумэнты на шэнгенскую візу трэба падаваць у візавыя цэнтры па тэрытарыяльнай прыкмеце паводле рэгістрацыі па месцы жыхарства, гаворыцца на сайце візавых цэнтраў Польшчы.
- У візавых цэнтрах Менску, Магілёва і Гомля цяпер будуць прымаць дакумэнты ў беларусаў, зарэгістраваных у Менскай, Магілёўскай, Гомельскай і Віцебскай абласьцях.
- У візавых цэнтрах Берасьця, Баранавічаў і Пінску — у зарэгістраваных у Берасьцейскай вобласьці.
- А вось у візавых цэнтрах Горадні і Ліды — па-ранейшаму, незалежна ад рэгістрацыі.
Таксама зазначаецца, што ўладальнікі біямэтрычных пашпартоў мусяць прадставіць дакумэнт, які пацьвярджае рэгістрацыю па месцы жыхарства ў адпаведнай вобласьці.
4 верасьня стала вядома, што візавыя агенцтвы аднавілі прыём заявак на турыстычныя візы ў Польшчу.