Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 18 сьнежня: Затрымалі заснавальніка кампаній па вытворчасьці дронаў


 Вадзім Чараўко, архіўнае фота з асабістага профілю ў VK
Вадзім Чараўко, архіўнае фота з асабістага профілю ў VK

Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.

Затрымалі заснавальнік кампаній па вытворчасьці бесьпілётнікаў, паведамляе «Медиазона».

Сілавікі прыйшлі да яго дадому праз удзел у пратэстах. Тэлеграм-канал блізкі да сілавікоў апублікаваў відэа з затрыманым. У відэа сілавікоў мужчына кажа, што ягоная кампанія займаецца вытворчасьцю цывільных дронаў, але ён вёў перамовы зь сілавікамі для адаптацыі іх пад праваахоўныя і вайсковыя патрэбы.

Як даведалася «Медиазона», затрыманага завуць Вадзім Чараўко. Ён заснаваў кампаній aOrion і United Vehicle Robotics.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG