Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўднёвая Карэя і Японія паведамілі аб запуску Пхэньянам балістычнай ракеты


Ілюстрацыйнае архіўнае фота
Ілюстрацыйнае архіўнае фота

Паўночная Карэя запусьціла ў нядзелю балістычную ракету неапазнанага тыпу. Аб гэтым паведамілі берагавая ахова Японіі і ўзброеныя сілы Паўднёвай Карэі, піша Reuters.

Паводле зьвестак Аб’яднанага камітэту начальнікаў штабоў Паўднёвай Карэі, ракету запусьцілі ў бок мора ля ўсходняга паўночнакарэйскага ўзьбярэжжа. Іншыя падрабязнасьці не паведамляюцца.

Запуск адбыўся пасьля папярэджаньняў афіцыйных асобаў у Сэуле і Токіо пра тое, што ў гэтым месяцы Паўночная Карэя рыхтуецца правесьці выпрабавальны ракетны запуск, у прыватнасьці запуск адной з сваіх міжкантынэнтальных балістычных ракет (МБР) вялікай далёкасьці.

Запускі балістычных ракет Паўночнай Карэяй забаронены рэзалюцыямі Рады Бясьпекі ААН.

«КНДР ясна прадэманстравала свае намеры. КНДР бессаромна імкнецца разьвіваць свае сыстэмы дастаўкі ядзернай зброі, тэстуючы тэхналёгіі (вытворчасьці) балістычных ракет, што ёсьць відавочным парушэньнем рэзалюцыяў Рады», — заявіла амбасадар ЗША пры ААН Лінда Томас-Грынфілд у мінулым месяцы, паведамляе Голас Амэрыкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG