Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік КНДР Кім Чэн Ын завяршыў доўгі візыт у Расею


Кім Чэн Ын (другі зьлева на пярэднім пляне) наведвае авіяцыйны завод у Камсамрльску на Амуры, 15 верасьня 2023
Кім Чэн Ын (другі зьлева на пярэднім пляне) наведвае авіяцыйны завод у Камсамрльску на Амуры, 15 верасьня 2023

Кіраўнік Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын завяршыў свой візыт у Расею. Ягоны бронецягнік адправіўся ў КНДР са станцыі Арцём-Прыморскі-1, паведамілі дзяржаўныя расейскія СМІ.

За час шасьцідзённага візыту паўночнакарэйскага лідэра паміж КНДР і Расеяй не было падпісана нейкіх афіцыйных дамоўленасьцяў. Прынамсі, публічна аб падпісаньні двухбаковых дакумэнтаў не паведамлялася.

Кім Чэн Ын прыехаў у Расею на цягніку ў аўторак, 12 верасьня. Гэта ягоны першы замежны візыт з 2019 году, тады ён таксама прыяжджаў у Расею. 13 верасьня адбылася яго сустрэча з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным на касмадроме Ўсходні ў Амурскай вобласьці.

Заходнія СМІ перад візытам Кіма і падчас яго са спасылкай на свае крыніцы паведамлялі, што ён мог весьці перамовы з расейскімі ўладамі пра двухбаковае супрацоўніцтва ў ваеннай сфэры — у тым ліку і пра пастаўкі ў Расею паўночнакарэйскай зброі і боепрыпасаў для выкарыстаньня ў вайне супраць Украіны. Такія пастаўкі супярэчылі б міжнародным санкцыям супраць КНДР. У Вашынгтоне папярэдзілі, што ў выпадку такіх паставак ЗША ўвядуць дадатковыя санкцыі і супраць Пхэньяну, і супраць Масквы.

Расейскія афіцыйныя асобы наўпрост не абверглі магчымасьць такіх паставак, заявіўшы толькі, што Расея выконвае свае абавязаньні. Пуцін заявіў, што паўночнакарэйскіх наймітаў на фронт ва Ўкраіну пасылаць ня будуць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG