Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень народзінаў Міколы Равенскага


Belarus — Composer Mikola Ravienski
Belarus — Composer Mikola Ravienski

Падзеі 17 сьнежня ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі.

Дата дня

17 сьнежня 1886 нарадзіўся Мікола Равенскi, беларускі кампазытар, дзеяч паваеннай эміграцыі, які паклаў на музыку верш-малітву Натальлі Арсеньневай «Магутны Божа».

Падарожжа на радзіму Міколы Равенскага
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:12:29 0:00

Таксама ў гэты дзень

1903 — браты Райт зьдзейсьнілі першы ў гісторыі палёт на маторным самалёце.

1924 — утворанае прафэсійнае аб’яднаньне беларускіх кінэматаграфістаў і фатографаў «Белдзяржкіно». У гонар гэтае падзеі сёньня адзначаецца Дзень беларускага кіно.

1926 — у СССР адбыўся першы перапіс насельніцтва. Насельніцтва БССР у той час складала 4 985 000 чалавек.

1933 — у СССР уведзеная крымінальная адказнасьць за гомасэксуальныя стасункі.

1988 — у Беластоку адбыўся І зьезд Беларускага аб’яднаньня студэнтаў (БАС). БАС узьнік у 1981 годзе, але тады польскія камуністычныя ўлады адмовілі яму ў рэгістрацыі. Тагачасным лідэрам БАСу быў Ян Максімюк, студэнт Варшаўскага ўнівэрсытэту. Паўторны заснавальніцкі сход БАСу адбыўся 14 красавіка 1988 году ў Варшаве. Старшынём адноўленага БАСу стаў Яўген Вапа.

1998 — ЗША і Вялікая Брытанія пачалі ваенную апэрацыю супраць Іраку.

У гэты дзень нарадзіліся

1883 Яўген Барычэўскі, беларускі літаратуразнаўца і перакладчык.

1889Данiла Васiлеўскi, беларускі краязнаўца, гісторык, літаратуразнаўца, пэдагог.

1905Ёсіф Хейфец, савецкі кінарэжысэр беларускага паходжаньня.

1936 Францішак, папа Рымскі з сакавіка 2013 году. Францішак стаў першым папам, ад імя якога ў кастрычніку 2013 году ў Беларусь быў перададзены дакумэнт на беларускай мове. Гэта была падзяка Ядвізе Пастарнак зь Вялейскага раёну за служэньне Касьцёлу.

1941Вячаслаў Дубінка, мастак, пісьменьнік, журналіст.

Вячаслаў Дубінка
Вячаслаў Дубінка

У памяці

1630 — памёр Мялеці Сматрыцкі, беларускі і ўкраінскі пісьменьнік і рэлігійны дзяяч, біскуп, які выступаў супраць Берасьцейскай уніі 1596 году. У 1610 годзе выдаў кнігу «Трэнас» супраць каталіцкай экспансіі. Ягоным найбольш вядомым творам лічыцца «Граматыкі славенскае правільнае сынтагма», у якой упершыню на высокім навуковым узроўні тлумачыліся артаграфія, этымалёгія і сынтакс стараславянскай мовы. У 1627 годзе Сматрыцкі перагледзеў свае погляды і перайшоў ва ўніяцтва.

Мялеці Сматрыцкі
Мялеці Сматрыцкі

2006 — памёр Іван Навуменка, беларускі пісьменьнік.

2016 — памёр Леанід Маракоў, беларускі пісьменьнік і гісторык, дасьледнік сталінскіх рэпрэсіяў.

Леанід Маракоў
Леанід Маракоў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG