Капланцы, Бярэзаньскі раён. Ад мясьціны, якая падаравала Беларусі вялікага творцу заўжды чакаеш нечага незвычайнага. І хоцькі-няхоцькі знаходзіш гэтае незвычайнае ў самым лапідарным краявідзе. Але ў вёсцы Капланцы, дзе нарадзіўся Мікола Равенскі, адразу хочацца фатаграфаваць усё, што бачыш. Некалі вялікае мястэчка, дзе жыло тысяча жыхароў, разьляглося на высокіх пагорках. У нізіне нясе свае хуткія воды рэчка Клява, якая дзеліць паселішча на дзьве часткі. Сёньня на пагорках правага берага стаяць новыя дамы. І нічога не нагадвае пра сядзібу памешчыкаў Сахаравых. А яшчэ ў 60-я гады мясцовыя дзеці гулялі ў вінных паграбах.
Аўдыё
-
17:21, 08 лістапад 2022
pakuccie.MP3
-
17:10, 12 жнівень 2022
Idolta.MP3
-
17:09, 12 жнівень 2022
Lyntupy.MP3
-
17:24, 08 лістапад 2021
navasiolki.MP3
-
17:22, 08 лістапад 2021
carviaki.MP3
-
17:03, 08 лістапад 2021
hlybokaje-2 (2013).MP3