Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памочніка Лукашэнкі зьнялі з пасады за «правіну». Інфармацыю пра ягоны арышт пакуль не пацьвердзілі


Ігар Брыло
Ігар Брыло

Ігара Брыло зьнялі з пасады памочніка Лукашэнкі — інспэктара ў Віцебскай вобласьці «ў сувязі з ўчыненьнем правіны, несумяшчальнай са знаходжаньнем на дзяржаўнай цывільнай службе».

Адпаведны ўказ № 374 Лукашэнка падпісаў 27 лістапада, паведаміла дзяржаўнае агенцтва БелТА з спасылкай на ягоную прэс-службу.

На мінулым тыдні выданьне «Наша Ніва» пісала, што Брыло апынуўся ў СІЗА КДБ у справе аб карупцыі ў малочнай вытворчасьці. Гэтую інфармацыю афіцыйна пакуль не пацьвердзілі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG