Падзеі 26 лістапада ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Дата дня
26 лістапада 1930 году ў Воршы нарадзіўся клясык беларускай літаратуры Ўладзімер Караткевіч.
20 незвычайных фактаў пра Ўладзімера Караткевіча
Таксама ў гэты дзень
1812 — падчас Расейска-францускай вайны пачалася бітва на Бярэзіне. У выніку бітвы войска Напалеона Банапарта атрымала паразу. Слова bérézina дагэтуль ужываюць французы ў значэньні вялікіх непрыемнасьцяў.
1917 — утвораны Абласны выканаўчы камітэт Заходняй вобласьці і фронту, першы заканадаўчы орган Саветаў у Беларусі.
1920 — пад Слуцкам пачаліся баі атрадаў Слуцкай брыгады з бальшавікамі.
1943 — падчас Другой усясьветнай вайны ад нямецкай акупацыі вызвалены першы беларускі абласны цэнтар — Гомель.
1994 — створана аб’яднаньне беларусаў Масквы «Бацькаўшчына».
1996 — апошні расейскі ядзерны боезарад, які заставаўся за межамі Расеі, быў выведзены з тэрыторыі Беларусі.
У гэты дзень нарадзіліся
1799 — Міхаіл Кулеша, мастак, літограф.
1805 — Яўстах Янушкевіч, беларускі кнігавыдавец і адзін з арганізатараў паўстаньня 1830–1831 гадоў.
1837 — Міхал Эльвіра Андрыёлі, мастак, ілюстратар, удзельнік паўстаньня 1863 году.
1891 — Ян Станкевіч, беларускі мовазнаўца, гісторык, палітычны дзяяч.
1901 — Антон Янкоўскі, беларускі народны сьпявак, зьбіральнік фальклёру.
1901 — Эжэн Ёнэско, францускі драматург.
1909 — Ядвіга Каханоўская, дзяячка беларускай эміграцыі ў ЗША.
1961 — Віктар Асьлюк, беларускі кінадакумэнталіст.
У памяці
1855 — Адам Міцкевіч, польскі паэт, удзельнік нацыянальна-вызваленчага руху супраць Расейскай імпэрыі, сябра Таварыства філяматаў.
1864 — Тэадор Нарбут, беларускі гісторык, археограф, музэйнік. Ягоныя дзеці бралі ўдзел у паўстаньні Каліноўскага, за гэта карнікі арыштавалі 77-гадовага вучонага і прысудзілі яго да сыбірскае катаргі. Аднак хворы стары, не дачакаўшыся высылкі, памёр.
2007 — Ізяслаў Бруцкі, мітрапаліт і першагерарх Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы.
2022 — памёр Уладзімер Макей, міністар замежных справаў Беларусі.