Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Малюнкі на шпалерах. Як мастачка-іканапісец стварыла галерэю партрэтаў палітвязьняў


Ксіша Анёлава на акдрыцьці сваёй выставы ў Вільні, 21 лістапада 2023
Ксіша Анёлава на акдрыцьці сваёй выставы ў Вільні, 21 лістапада 2023

У Вільні адкрылася выстава партрэтаў беларускіх палітвязьняў, у ёй 385 твораў. Усяго Ксіша Анёлава ўжо стварыла каля 600 малюнкаў.

У Вільні пасьля Варшавы, Брусэля і Страсбура адкрылася выстава партрэтаў палітвязьняў «Беларускі мартыралёг». Аўтарка, уцякачка зь Беларусі Ксіша Анёлава, прывезла ў сталіцу Літвы амаль 400 сваіх работ з 600, напісаных за тры гады. Пагаварылі з мастачкай пра сакрэты яе майстэрства, звышзадачу, якую ставіць перад сабой, калі бярэцца за аловак альбо маркер, і пра тое, чым можна дапамагчы зьняволеным ахвярам рэжыму.

«Мая ўвага да палітвязьняў — гэта як лісты да іх. Калі-небудзь яны ўбачаць гэтыя „лісты“ і парадуюцца, што іх не забывалі, пакуль яны сядзелі за кратамі. Шмат хто ўжо ведае, што іх партрэты бачаць іншыя людзі, і гэтак — праз вочы і словы — іх падтрымліваюць. Ствараецца такая сетка дапамогі, якую перамагчы нельга», — кажа пра сваю працу Ксіша Анёлава.

Ксіша Анёлава
Ксіша Анёлава

Блакітны колер вачэй

Больш за 1,5 тысячы палітвязьняў налічваюць у Беларусі праваабаронцы «Вясны». Паводле іншых праваабарончых арганізацый, асуджаных з палітычных прычын беларусаў болей за 2 тысячы, і гэта толькі тыя, пра каго вядома.

«Дадайце сваякоў, дзяцей, матуль-бабуль, знаёмых гэтых людзей. Насамрэч ад цяперашніх палітычных рэпрэсій пакутуюць дзясяткі тысяч», — не пагаджаецца з гэтымі лічбамі Ксіша Анёлава. На яе думку, кампаніі салідарнасьці з палітвязьнямі праз напісаньне ім лістоў і паштовак бываюць фармальнымі і не ахопліваюць усіх магчымых формаў дапамогі. Яна ж за тое, каб дапамога стала пакліканьнем.

Былая палітзьняволеная па «справе студэнтаў» Ася Булыбенка каля свайго партрэта
Былая палітзьняволеная па «справе студэнтаў» Ася Булыбенка каля свайго партрэта

«Усё залежыць ад моцы абяцаньня, ад імкненьня душы. Празь любыя заслоны можна прарвацца, калі ўкладацца сэрцам», — кажа мастачка і ў пацьверджаньне расказвае пра знаёмую беларуску з Ольштына, якой удалося наладзіць перапіску амаль з 200 беларускімі палітвязьнямі.

«А нам жа гавораць, што лісты амаль не даходзяць!«— зазначае Ксіша і дадае, што яе малюнкі — такая ж спроба зрабіць немагчымае і паспрыяць хутчэйшаму вызваленьню гэтых людзей.

Адзін з партрэтаў мае яркія блакітныя вочы. Твар, усьмешка — гэта паказана дакладна. А хіба колер адпавядае арыгіналу?..

Былая палітзьняволеная Валерыя Чарнаморцава глядзіць на свой партрэт
Былая палітзьняволеная Валерыя Чарнаморцава глядзіць на свой партрэт

Ксіша Анёлава тлумачыць, што мэта яе працы ня ў тым, каб мага больш падобна скапіяваць фатаздымак палітвязьня, узяты з сайту «Вясны» ці знойдзены на ягонай старонцы ў фэйсбуку. Найперш ёй важная сутнасьць чалавека, а каб яе зразумець і перанесьці на паперу, зьнешняга выгляду недастаткова. Трэба ведаць долю, учынкі, словы; знайсьці тое, што ў лёсе чалавека зачэпіць іншых, чаму будзеш спачуваць. І яна гэта старанна вывучае, перш чым брацца за аловак.

«А што да колеру вачэй, то тут такая гісторыя. Калі малюеш партрэт, не заўсёды ведаеш колер вачэй. Няма добрага здымку, і што тут зробіш? Але ёсьць выйсьце. Паводле мастацкай спэцыялізацыі я іканапісец. А ў гэтай справе такі сакрэт, што лепш за ўсе колеры вачам падыходзіць валошкавы. Таму ў мяне пакутнікі часта з валошкавымі вачыма. Хіба ня трапна?»

Сьвятлана Ціханоўская на адкрыцьці выставы
Сьвятлана Ціханоўская на адкрыцьці выставы

Малюнкі на шпалерах

Ксіша Анёлава расказала, чаму і як тры гады таму пачала маляваць партрэты палітвязьняў. Калі загінуў Раман Бандарэнка, яна адчула патрэбу выявіць на паперы вобразы палітвязьняў, якія пакутуюць за кратамі і адтуль могуць не вярнуцца.

«Каб захаваць іх твары, позіркі, думкі, якія адбіліся ў вачах», — кажа суразмоўца. Паводле падлікаў мастачкі, тады арыштаваных у крымінальных справах было ня болей за 30 і яна ўсур’ёз разьлічавала хутка завершыць працу. Малявала па два партрэты за дзень. У якасьці матэрыялу для напісаньня партрэтаў выбрала не звычайныя белыя аркушы, а шпалеры, бо ўзоры на іх — як прыкмета часу, эпохі.

«Атрымалася, што твары нібы празрыстыя, проста празь іх праступаюць ўзоры — і так на малюнку застаецца наш час», — тлумачыць мастачка задуму, якой трымаецца і падчас працы ў эміграцыі.

Былы палітзьняволены кубінец Рабэрта Вальдэс Касануэва побач са сваім партрэтам
Былы палітзьняволены кубінец Рабэрта Вальдэс Касануэва побач са сваім партрэтам
Выстава ў Вільні
Выстава ў Вільні

Анёлава ўспамінае, што першыя намаляваныя на шпалерах партрэты палітвязьняў нават не хавала, проста складала ў стос на бачным месцы. Праўда, падпісвала іх з асьцярожнасьці не сваім імем, а творчым псэўданімам «Ніканор Казіміравіч». Так звалі яе прадзеда, які загінуў ад сталінскіх рэпрэсій. І ўсё ж спачатку мастачка не асабліва хавала сваю актыўнасьць. Але лявінай ішлі новыя і новыя арышты і суды: над актывістамі выбарчых штабоў, журналістамі, праваабаронцамі, пэнсіянэрамі, студэнтамі. Тады прыйшло ўсьведамленьне, што за працу над выявамі палітвязьняў яе ўрэшце таксама пасадзяць ў турму.

Дэпутат літоўскага Сейму, кіраўнік парлямэнцкага камітэту ў замежных справах Жыгімантас Павілёніс на адкрыцьці выставы
Дэпутат літоўскага Сейму, кіраўнік парлямэнцкага камітэту ў замежных справах Жыгімантас Павілёніс на адкрыцьці выставы
Палітзьняволеная Марына Золатава
Палітзьняволеная Марына Золатава

«Аднойчы давялося сабраць самыя патрэбныя рэчы і выехаць зь Беларусі ў Польшчу», — сумна разводзіць рукамі мастачка, апранутая ў беларускі нацыянальны строй. А далей тлумачыць, адкуль узялася назва выставы «Беларускі мартыралёг»: яна выбрала гэтыя словы сьвядома, каб падкрэсьліць сувязь з ідэяй арганізацыі «Мартыралёг Беларусі», зь якой у канцы 1980-х гадоў пачынаўся рух беларускага Адраджэньня.

Партрэт палітзьняволенага Віктара Бабарыкі
Партрэт палітзьняволенага Віктара Бабарыкі
Палітзьняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк са сваім мужам Андрэем
Палітзьняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк са сваім мужам Андрэем

«Той „Мартыралёг“ пачаў з аднаўленьня памяці пра ахвяр сталінскіх рэпрэсій, і мая галерэя — гэта таксама памяць. Пра цяперашніх ахвяр рэжыму Лукашэнкі, жывых і забітых. Мы ня мусім пра іх забываць. Увогуле мяркую, што без дапамогі люзей сьвету мы з гэтай бядой рады не дамо, трэба будзе яшчэ прайсьці праз шмат выпрабаваньняў і гора. Мяне дык гэтая праца ўжо не адпусьціць ніколі», — перакананая мастачца. Сярод напісаных ёй патрэтаў ёсьць і патрэты актывіста зь Бярозаўкі Вітольда Ашурка і мастака Алеся Пушкіна, жыцьцё якіх скончылася ў няволі.

Былы палітзьняволены Ільля Міронаў каля свайго партрэта
Былы палітзьняволены Ільля Міронаў каля свайго партрэта

Выстава партрэтаў палітвязьняў «Беларускі мартыралёг» праходзіць у доме-музэі Марыі і Юргіса Шлапялісаў. Тут у пачатку ХХ стагодзьдзя месьцілася кніжная крама, у якой прадаваліся выданьні ня толькі на літоўскай мове, але і на беларускай.

Алег Грузьдзіловіч на адкрыцьці выставы Ксішы Анёлавай у Вільні, 21 лістапада, 2023
Алег Грузьдзіловіч на адкрыцьці выставы Ксішы Анёлавай у Вільні, 21 лістапада, 2023
Партрэт журналіста Алега Грузьдзіловіча, былога палітзьняволенага
Партрэт журналіста Алега Грузьдзіловіча, былога палітзьняволенага

Адкрытая выстава будзе да 26 лістапада. У пачатаку наступнага году галерэю партрэтаў палітвязьняў, намаляваную Ксішай Анёлавай пабачаць у чэскім Брно і польскім Гданьску.

Ксюша Анёлава і былы палітзьняволены беларускі кубінец Рабэрта Вальдэса Касануэву
Ксюша Анёлава і былы палітзьняволены беларускі кубінец Рабэрта Вальдэса Касануэву
Палітзьняволеная праваабаронца Наста Лойка (зьлева).
Палітзьняволеная праваабаронца Наста Лойка (зьлева).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG