Дата дня
Гэты дзень у гісторыі
1190 — падчас Трэцяга крыжовага паходу ў Палестыне быў заснаваны Тэўтонскі ордэн.
1962 — выйшла аповесьць Аляксандра Салжаніцына «Адзін дзень Івана Дзянісавіча».
1995 — былы камуніст Аляксандар Квасьнеўскі перамагае на прэзыдэнцкіх выбарах у Польшчы дзейнага прэзыдэнта Леха Валэнсу.
2020 — Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША ўхваліла Акт аб дэмакратыі, правах чалавека і сувэрэнітэце Беларусі.
У гэты дзень нарадзіліся
1784 — Міхал Баброўскі, славіст і ўсходазнавец, філёзаф, уніяцкі і праваслаўны сьвятар, першы беларускі скарыназнаўца, прафэсар Віленскага ўнівэрсытэту. Баброўскі спрыяў узьнікненьню беларусазнаўства, адкрыў і апісаў «Супрасьлеўскі кодэкс», найбольш значны стараславянскі кананічны рукапіс.
1908 — Мікола Засім, беларускі паэт.
1927 — Міхась Ракевіч, удзельнік паваеннага антысавецкага Супраціву 1940-х, вязень ГУЛАГу.
У памяці
1557 — Бона Сфорца, польская каралева і вялікая княгіня літоўская, другая жонка Жыгімонта І Старога. Бона Сфорца праводзіла палітыку збліжэньня Беларусі з Заходняй Эўропай. З ініцыятывы каралевы Боны была праведзеная вялікая аграрная рэформа.
2007 — Язэп Сажыч, беларускі грамадзка-палітычны дзеяч, у 1982–1997 гадах старшыня Рады БНР.
2008 — Алег Лойка, беларускі паэт, пісьменьнік і літаратуразнаўца.
2011 году — Валеры Раеўскі, тэатральны дзеяч, былы рэжысэр Купалаўскага тэатру.