Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 117 гадоў «Нашай ніве»


Падзеі 10 лістапада ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Гэты дзень у гісторыі

1906 — у Вільні пачалося выданьне «Нашай нівы», найстарэйшай газэты на беларускай мове. Выходзіла з 1906 па 1915 год і ў 1920 годзе. Адноўленая ў 1991 годзе.

1920 — аддзелы Станіслава Булак-Балаховіча занялі Мазыр.

Станіслаў Булак-Балаховіч
Станіслаў Булак-Балаховіч

1980 — у Польшчы афіцыйна зарэгістраваная «Салідарнасьць» — першы незалежны прафсаюз у краінах сацыялістычнага блёку.

Лідэр «Салідарнасьці» Лех Валэнса выступае перад страйкоўцамі. Гданьск, 1980
Лідэр «Салідарнасьці» Лех Валэнса выступае перад страйкоўцамі. Гданьск, 1980

2020 — Армэнія і Азэрбайджан, пры пасярэдніцтве Расеі, падпісалі пагадненьне аб спыненьні ваенных дзеяньняў у Нагорным Карабаху.

У гэты дзень нарадзіліся

1483Марцін Лютэр, нямецкі рэфарматар царквы.

Марцін Лютэр спальвае папскую булу, гравюра на дрэве, 1557
Марцін Лютэр спальвае папскую булу, гравюра на дрэве, 1557

1749 Мацей Радзівіл, драматург, кампазытар, аўтар лібрэта апэрэт.

1759Фрыдрых Шылер, нямецкі паэт, філёзаф, гісторык і драматург.

1801Уладзімір Даль, расейскі навуковец і пісьменьнік, лексыкограф.

1910Антон Каржанеўскі, мастак.

1910 Зьмітрок Астапенка, беларускі паэт і празаік.

1919Міхаіл Калашнікаў, расейскі канструктар зброі.

Аўтамат Калашнікава
Аўтамат Калашнікава

1921 Віктар Роўда, беларускі харавы дырыжор і пэдагог.

Віктар Роўда на сваім апошнім, пятнаццатым фэстывалі «Магутны Божа», чэрвень 2007 г.
Віктар Роўда на сваім апошнім, пятнаццатым фэстывалі «Магутны Божа», чэрвень 2007 г.

1934 Іван Курбека, паэт і музэязнаўца.

У памяці

1798Габрыэль Лянкевіч, архітэктар, кіраўнік ордэну езуітаў пасьля яго забароны рымскім папам.

1851 Ян Ходзька, пісьменьнік.

1891 Арцюр Рэмбо, францускі паэт.

Арцюр Рэмбо
Арцюр Рэмбо

1938 Мустафа Кемаль Ататурк, турэцкі дзяржаўны дзеяч.

Помнік у Стамбуле: Ататурк тлумачыць новы лацінкавы альфабэт
Помнік у Стамбуле: Ататурк тлумачыць новы лацінкавы альфабэт

1938 Уладзімер Тэраўскі, беларускі дырыгент, кампазытар, фальклярыст. Расстраляны НКВД у Менску.

1942Сымон Баранавых, беларускі празаік. Памёр у лягеры на Калыме.

1982Леанід Брэжнеў, генэральны сакратар ЦК КПСС (1964–1982).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG