Дата дня
7 лістапада 1917 году ў Расеі пачаўся бальшавіцкі пераварот, які ўвайшоў у гісторыю як Кастрычніцкі.
У 1995 годзе Аляксандар Лукашэнка вярнуў дзень бальшавіцкага перавароту ў лік афіцыйных сьвятаў Беларусі. Колькасьць ахвяраў савецкага камунізму ацэньваюць на 60 мільёнаў чалавек.
Таксама ў гэты дзень
1921 — у Італіі стварылі фашысцкую партыю на чале з Бэніта Мусаліні.
1933 — у Менску адкрыўся Дом ураду.
1967 — ААН прыняла Дэклярацыю супраць дыскрымінацыі жанчын.
2000 — Джорджа Буша-малодшага абралі прэзыдэнтам ЗША.
2004 — пачала трансьляцыі Беларуская служба «Радыё Швэцыя».
У гэты дзень нарадзіліся
1790 — беларускі архітэктар Караль Падчашынскі, які збудаваў палац — рэзыдэнцыю ўсіх віленскіх кіраўнікоў: ад Напалеона і графа Мураўёва да сёньняшняга прэзыдэнта Літвы.
1896 — Міхась Чарот, беларускі пісьменьнік. Быў адным з кіраўнікоў Беларускай камуністычнай арганізацыі ў часе польскай акупацыі. Чарота расстралялі ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году.
1918 — Канстанцін Дамарад, беларускі гісторык.
1923 — Аляксандар Дракахруст, беларускі паэт, перакладчык і мэмуарыст, удзельнік Другой сусьветнай вайны.
У памяці
1948 — Хведар Ільляшэвіч, беларускі паэт, журналіст і гісторык.
1975 — Ісак Любан, беларускі савецкі кампазытар.
1980 — Леў Акіншэвіч, гісторык
1992 — загінуў у авіякатастрофе адзін з ідэолягаў «Праскай вясны», першы сакратар ЦК камуністычнай партыі Чэхаславаччыны Аляксандар Дубчак. У жніўні 1968 году Дубчака затрымалі савецкія вайскоўцы і прымусова даставілі ў Маскву. У 1989 годзе яго абралі старшынём Фэдэральнага сходу Чэхаславаччыны.