Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: Гадавіна набыцьця моцы Статутам ААН


Штаб-кватэра ААН у Нью-Ёрку
Штаб-кватэра ААН у Нью-Ёрку

Падзеі 24 кастрычніка ў Беларусі, сьвеце і гісторыі

Гэты дзень у гісторыі

1648 — падпісаны Вэстфальскі мір, які паклаў канец Трыццацігадовай вайне ў Эўропе.

1654 — Адбылася бітва пад Шапялевічамі ў ходзе вайны Расеі з Рэччу Паспалітай (1654–1667).

1656 — падпісана Віленскае замірэньне паміж Расейскай дзяржавай і Рэччу Паспалітай аб спыненьні вайны, якая пачалася ў 1654 годзе.

1780 — Марцін Пачобут-Адляніцкі прызначаны рэктарам Галоўнай школы ВКЛ, рэарганізаванай зь Віленскай акадэміі.

1795 — адбыўся трэці падзел Рэчы Паспалітай.

1889 — скончана будаўніцтва Эйфэлевай вежы.

Эйфэлева вежа ў Парыжы
Эйфэлева вежа ў Парыжы

1929 — «чорны чацьвер», пачатак краху на Нью-Ёрскай біржы, які прывёў да «вялікай дэпрэсіі».

Біржавы крах 1929 году, Нью-Ёрк
Біржавы крах 1929 году, Нью-Ёрк

1945 — набыў моц Статут Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.

1980 — у Польшчы зарэгістраваны прафсаюз «Салідарнасьць».

Страйк на Гданьскай суднавэрфі, Польшча, 1980
Страйк на Гданьскай суднавэрфі, Польшча, 1980

1981 — У Беластоку адбыўся сход беларускіх студэнтаў, вырашана легалізаваць беларускія студэнцкія структуры пры ВНУ Польшчы.

2011 — Праваабаронца Алесь Бяляцкі асуджаны на 4,5 года папраўчай калёніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці.

У гэты дзень нарадзіліся

1743 Рафал Чарвякоўскі, беларускі лекар, аўтар «Практычнай хірургіі».

1901 Яніна Глебаўская, народная артыстка БССР.

1904 Марыян Пецюкевіч, дзяяч заходнебеларускага нацыянальнага руху, этнограф.

1928 Адам Супрун, беларускі мовазнаўца.

У памяці

1722 Канстанты Казімер Бжастоўскі, дзяржаўны й рэлігійны дзяяч ВКЛ, граф Сьвятога Пасаду, праціўнік роду Сапегаў.

1601 Тыха Брагэ, адзін зь першых эўрапейскіх астраномаў.

Тіха Брагэ
Тіха Брагэ

1953 Лявон Рыдлеўскі, палітычны, грамадзкі і вайсковы дзяяч.

1970Адольф Клімовіч, беларускі дзяяч у Вільні і Празе, вязень ГУЛАГу.

1994 Анатоль Вялюгін, беларускі паэт, пісьменьнік, кінасцэнарыст, перакладчык.

Рыгор Барадулін, Анатоль Вялюгін, Уладзімер Караткевіч
Рыгор Барадулін, Анатоль Вялюгін, Уладзімер Караткевіч

2005Роза Паркс, амэрыканская грамадзкая дзяячка, адна з пачынальніц руху за правы афраамэрыканцаў.

Роза Паркс
Роза Паркс
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG