Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адбылася прэм'ера вечаровага забаўляльнага шоў Сяргея Чалага


Сяргей Чалы, каляж да ягонай эканамічнай прарамы
Сяргей Чалы, каляж да ягонай эканамічнай прарамы

Выходзіць «Ноч з Чалым» будзе раз на два тыдні на ютуб-канале «Чалый LIVE».

Раней эканаміст Сяргей Чалы патлумачыў, што стваральнікі арыентаваліся на фармат амэрыканскіх вечаровых лайт-шоу, з гасьцямі ў студыі.

У плянах праграмы – дэбаты, а таксама яна стане своеасабліваяй сцэнай для беларускіх артыстаў. Гэта не звычайнае забаўляльнае шоу, кажа Сяргей Чалы. Ён хоча зрабіць нешта небанальнае: «Пакінуць чалавека зь нейкай думкай, якая не гучала дагэтуль».

Сяргей кажа, што ягоная мэта – дагрукацца да беларусаў, якія засталіся ў Беларусі. Ён кажа, што рабіць гэта стала цяжка, аднак запыт на аналітыку і пытаньне «што рабіць?» нікуды не зьнікае.

Госьцяй першага выпуску праграмы стала беларуская кампазытарка Вольга Падгайская, якая, акрамя іншага, напісала музыку да опэры «Дзікае паляваньне караля Стаха» ў пастаноўцы Беларускага Свабоднага тэатру, сымфанічны твор «Неба Марыі», прысьвечаны Марыі Калесьнікавай, зь якой яны вучыліся на паралельных курсах.

Пры гэтым Чалы застаецца вядоўцам і праграмы «Эканоміка з Чалым».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG