Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 130 гадоў таму Карскі абараніў першую ў гісторыі дысэртацыю па беларускім мовазнаўстве


Галава ад помніка Сталіну, які стаяў перад будынкам Нацыянальнага тэатру ў Будапэшце. Кастрычнік 1956.
Галава ад помніка Сталіну, які стаяў перад будынкам Нацыянальнага тэатру ў Будапэшце. Кастрычнік 1956.

Падзеі 23 кастрычніка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Даты дня

  • 23 кастрычніка 1893 году Яўхім Карскі пасьпяхова абараніў сваю магістарскую дысэртацыю «Да гісторыі гукаў і форм беларускай гаворкі» ў Кіеўскім унівэрсытэце. Гэта была першая ў гісторыі дысэртацыя, прысьвечаная беларускай мове.
  • 23 кастрычніка 1924 году ў Менску пачаўся аўтобусны рух.
  • 23 кастрычніка 1956 году ў Вугоршчыне выбухнула антыкамуністычнае паўстаньне, якое здушыла савецкая вайсковая інтэрвэнцыя.

Таксама ў гэты дзень

  • 1958 — савецкі расейскі пісьменьнік Барыс Пастэрнак атрымаў Нобэлеўскую прэмію за раман «Доктар Жывага», які стаў бэстсэлерам на Захадзе, але ня быў апублікаваны ў ягонай краіне.

У гэты дзень нарадзіліся

1816 — Арцём Вярыга-Дарэўскі, беларускі паэт, драматург, публіцыст і дасьледнік фальклёру, адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры.

Арцём Вярыга-Дарэўскі
Арцём Вярыга-Дарэўскі

1823 — беларускі і польскі асьветнік Адам Плуг.

1896 — расейскі і амэрыканскі лінгвіст і літаратуразнаўца Раман Якабсон.

1909 — Міхась Зуй, вайсковы і палітычны дзяяч, прэзыдэнт Беларускай Цэнтральнай Рады (1987–1995).

1968 — Ганна Севярынец, пісьменьніца, пэдагог.

У памяці

1937 — Уладзiмер Крыловiч, артыст, стваральнік беларускага прафэсійнага тэатру

1941 — у савецкім ГУЛАГу памёр Васіль Шашалевіч, беларускі драматург.

1981 — Якуб Міско, беларускі пісьменьнік і журналіст.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG