Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На дзьве вайсковыя базы ЗША ў Іраку напалі дроны


Авіябаза Айн аль-Асад, Ірак
Авіябаза Айн аль-Асад, Ірак

Дзьве вайсковыя базы ў Іраку, на якіх дыслякуюцца амэрыканскія вайскоўцы, былі атакаваныя бесьпілётнікамі і ракетамі. Інфармацыі аб ахвярах няма.

19 кастрычніка ўвечары ракеты і бесьпілётнікі былі выпушчаныя па авіябазе Айн-аль-Асад, дзе разьмешчаны амэрыканскія і іншыя міжнародныя сілы на захадзе Іраку. На тэрыторыі базы былі чуваць некалькі выбухаў, паведамілі дзьве крыніцы ў сілавых структурах, перадае «Голас Амэрыкі».

Ірацкія вайскоўцы заявілі, што закрылі тэрыторыю вакол базы і пачалі пошукавую апэрацыю.

Раней у той жа дзень ракеты і дроны атакавалі амэрыканскую базу каля міжнароднага аэрапорта Багдада, паведаміла 19 кастрычніка ірацкая паліцыя, ня даўшы падрабязнасьцяў.

Крыніца ў адміністрацыі ЗША расказала, што па амэрыканскіх сілах у аэрапорце былі выпушчаныя дзьве ракеты. Адну з ракет перахапілі, а другая трапіла ў пустое сховішча, пацярпелых няма.

За апошнія суткі атакі зазналі ўжо чатыры вайсковыя базы ў Іраку, на якіх разьмешчаныя амэрыканскія войскі. 18 кастрычніка ў выніку ўдару дронаў было паранена некалькі вайскоўцаў.

Раней некалькі ўзброеных іракскіх груповак, якія падтрымлівае Іран, прыгразілі атакаваць амэрыканскія вайсковыя базы, калі Вашынгтон падтрымае Ізраіль у яго барацьбе супраць тэрарыстычнай групоўкі ХАМАС.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG