Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінлясгас: пажар на самым вялікім балоце Беларусі пагасілі


Балота Ельня, архіўнае фота
Балота Ельня, архіўнае фота

Міністэрства лясной гаспадаркі паведаміла, што пажар на тэрыторыі верхавога балота Ельня ў Віцебскай вобласьці пагашаны.

У паведамленьні Міністэрства гаворыцца, што пажар было цяжка гасіць, бо гарэла за 7 кілямэтраў ад найбліжэйшага пад'езду. Таксама паведамляецца, што прычынай пажару магло паслужыць неасьцярожнае абыходжаньне ў агнём з боку рыбакоў ці «ягаднікаў», але гэтая інфармацыя не пацьверджаная.

Паводле інфармацыі рэсурсу YelniaTrip, пажар заўважылі 30 верасьня раніцай у раёне возера Чорнае і вострава Альшэўскі. Першага кастрычніка яго працягвалі тушыць актывісты і работнікі лясьніцтва.

Балоту Ельня больш за 9 тысяч гадоў, яно самае вялікае ў Беларусі, гэта ўнікальная экасістэма, у якой жыве больш за сто відаў птушак. У 2002 годзе Ельня выгарэла на 70%.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG