Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ААН заклікалі абараніць беларускіх эмігрантаў ад дэпартацыі ў выпадку пратэрмінаваньня іхных пашпартоў


Акцыя беларусаў у Вільні. Ілюстрацыйнае фота
Акцыя беларусаў у Вільні. Ілюстрацыйнае фота

Указ Лукашэнкі аб адмове ў консульскіх паслугах ставіць пад пагрозу беларусаў за мяжой, лічаць у ААН.

«Указ асабліва закране тых, хто быў вымушаны уцячы з краіны праз масавыя рэпрэсіі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году, у тым ліку мірных пратэстоўцаў. Яны ня могуць бясьпечна вярнуцца ў Беларусь», — заявілі экспэрты ААН.

Яны лічаць, што такі крок уладаў Беларусі ёсьць злоўжываньнем захадамі бясьпекі і часткаю мэтанакіраванай палітыкі пакараньня беларускіх эмігрантаў, у тым ліку праваабаронцаў, журналістаў і прадстаўнікоў апазыцыі за іхную палітычную неляяльнасьць.

Экспэрты заклікалі ўлады Беларусі адклікаць указ і ажыцьцяўляць консульскія паслугі, як гэта прадугледжана Венскай канвэнцыяй 1963 году аб консульскіх зносінах.

Гэтая мера накладзе дадатковыя абмежаванні на правы беларусаў, якія ня могуць вярнуцца на радзіму, у тым ліку права на рэгістрацыю нараджэньня і наданьне грамадзянства дзецям, народжаным за мяжой, папярэдзілі экспэрты. Яны дадалі, што гэта дыскрымінуе ўсіх беларусаў, якія жывуць за мяжой, адмоўна паўплывае на правы гэтых людзей на адукацыю, здароўе, шлюб, свабоду перамяшчэньня і доступ да правасудзьдзя ў краінах, якія іх прымаюць.

«Мы заклікаем дзяржавы — удзельніцы ААН забясьпечыць, каб беларускія грамадзяне, якія асьцерагаюцца перасьледу, не былі дэпартаваныя ў Беларусь на той падставе, што іх пашпарты пратэрмінаваныя або прызнаныя несапраўднымі ў выніку карнага пазбаўленьня іх грамадзянства», — заявілі экспэрты.

Яны заклікалі дзяржавы ААН адпаведна міжнародным абавязаньням спрыяць у атрыманьні альтэрнатыўных праязных дакумэнтаў і дакумэнтаў, якія сьведчаць асобу, якія гарантуюць беларусам, што ня могуць бясьпечна вярнуцца на радзіму, доступ да асноўных паслуг і свабоду перамяшчэньня.

  • Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у жніўні 2020 году ўлады Беларусі арыштавалі больш за 35 000 чалавек падчас масавага здушэньня пераважна мірных пратэстаў.
  • Многія затрыманыя пацярпелі ад катаваньняў падчас трыманьня пад вартай, больш за 1500 чалавек застаюцца ў зьняволеньні паводле палітычна матываваных абвінавачаньняў.
  • Паводле розных ацэнак, ад 200 тысяч да 1 мільёна беларусаў жывуць у выгнаньні, вымушаныя ратавацца ад рэпрэсіяў, пагрозаў і запалохваньня.
  • Экспэрты ААН раней выказвалі ўраду Беларусі занепакоенасьць палітыкай уладаў стасоўна беларусаў у выгнаньні.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG