Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі суд пакараў дзяўчыну турмой за верш Тараса Шаўчэнкі «Запавет»


Дар’я Козырава ў судзе
Дар’я Козырава ў судзе

Суд палічыў, што ў клясычным вершы Тараса Шаўчэнкі «зьмяшчаецца заклік да супраціву».

Суд у расейскім Санцкт-Пецярбургу прысудзіў 19-гадовую Дар’ю Козыраву да двух гадоў і васьмі месяцаў калёніі агульнага рэжыму па справе аб «дыскрэдытацыі» расейскай арміі з-за яе пляката на пастамэнце Тараса Шаўчэнкі з фрагмэнтам верша «Запавет» і інтэрвію выданьню Радыё Свабода Север.Реалии.

Пракурор прасіў для яе шэсьць гадоў калёніі, паведамляе «Медиазона».

Козырава сваё апошняе слова пачала зь верша Шаўчэнкі, затым яна расказала аб тым, як Украіна змагалася за сваю незалежнасьць.

«Украіна — гэта свабодная краіна, свабодная нацыя, і яна сама будзе вырашаць свой лёс. Калі нехта будзе трансьляваць наратывы захопніка, дык украінцы будуць яго ненавідзець. І няма чаго тут казаць пра ўкраінскіх нацыяналістаў. Давялі самі, — адзначыла яна. — Я мару, вядома, каб Украіна вярнула сабе кожную пядзю. Аднойчы мара мая зьдзейсьніцца. Калі-небудзь гісторыя ўсё расставіць па справядлівасьці».

Козыраву затрымалі 24 лютага 2024 года пасьля таго, як яна наклеіла на пастамэнт помніка Тарасу Шаўчэнку плякат з фрагмэнтам яго верша «Запавет» на ўкраінскай мове:

«Поховайте та вставайте /Кайдани порвіте / І вражою злою кров’ю / Волю окропіте».

Сьледзтва лічыць, што ў ім нібыта «зьмяшчаецца заклік да супраціву».

Першапачаткова яе затрымалі па артыкуле аб непадпарадкаваньні паліцыі, але потым завялі справу аб паўторнай «дыскрэдытацыі» войскаў Расеі. Пазьней у справу дадалі яшчэ адзін эпізод — з-за ўжо выдаленага яе інтэрвію выданьню Север. Реалии.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG