Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва ўкраінскай выведцы сьцьвярджаюць, што ў Беларусі засталіся менш за тысячу вагнэраўцаў


Інструктары-вагнэраўцы ў Беларусі. Архіўнае фота
Інструктары-вагнэраўцы ў Беларусі. Архіўнае фота

«Пакуль што 200 зь іх застаюцца інструктарамі ў спэцыяльных падразьдзелах МУС і Міністэрства абароны Беларусі. Рэшта — тыя, каго ня хочуць забіраць ні ў новыя ПВК, ні ў Міністэрства абароны Расеі», — паведамляе ўкраінскі Цэнтар нацыянальнага супраціву.

Цэнтар нацыянальнага супраціву, які зьвязваюць з вайсковай выведкай і Сіламі спэцыяльных апэрацыяў Украіны, паведаміў, што ў Беларусі засталіся менш за тысячу вагнэраўцаў.

«Пакуль што 200 зь іх застаюцца інструктарамі ў спэцыяльных падразьдзелах МУС і Міністэрства абароны Беларусі. Рэшта — тыя, каго ня хочуць забіраць ні ў новыя ПВК, ні ў Міністэрства абароны Расеі», — паведамляе Цэнтар.

У Цэнтры таксама адзначылі, што цяпер назіраюць «канкурэнцыю» між беларускай кампаніяй «ГардСэрвіс» і новастворанай расейскай прыватнай кампаніяй, якая пераманьвае вагнэраўцаў зь Беларусі да сябе. Паводле зьвестак Цэнтру нацыянальнага супраціву, за стварэньне новай ПВК адказвае раней звольнены Сяргей Суравікін, які быў блізкім да загінулага ў авіякатастрофе ўласьніка ПВК «Вагнэр» Яўгенія Прыгожына.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG