Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 14 верасьня: У Дзяржынску затрымалі бухгальтарку


Сілавік. Ілюстрацыйнае фота
Сілавік. Ілюстрацыйнае фота

Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.

У Дзяржынску затрымалі галоўную бухгальтарку, пішуць праваабаронцы з спасылкай на праўладныя тэлеграм-каналы. Вядома, што жанчынай «зацікавіліся» пасьля даносу. На відэа сілавікоў затрыманая «прызнаецца» ў рэпосьце з «экстрэмісцкага» тэлеграм-канала, а таксама ва ўдзеле ў пікетах Ціханоўскай падчас выбарчай кампаніі 2020 году.

Менскага сьлесара асудзілі на 2,5 года «хатняй хіміі» за ўдзел у акцыі пратэсту ў 2020 годзе

У судзе Кастрычніцкага раёну Менску 13 чэрвеня асудзілі Ўладзіслава Сачко паводле ч. 1 арт. 342 КК («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»). Судзьдзя Іна Сівец прызначыла Ўладзіславу 2 гады і 6 месяцаў абмежаваньня волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняй хіміі»).

Уладзіслава абвінавацілі ва ўдзеле ў менскай акцыі пратэсту ў 2020 годзе і выхадзе на праезную частку. Яму зьмянілі меру ўтрыманьня з узяцьця пад варту на падпіску аб нявыезьдзе і вызвалілі ў залі суду. Мужчына працаваў сьлесарам 4-га разраду ў адкрытым акцыянэрным таварыстве.

Мужа і жонку асудзілі на «хатнюю хімію» за ўдзел у пяці маршах

Стала вядома, што суд Савецкага раёну Менску 11 траўня вынес прысуд Ганьне і Андрэю Гулакам. Іх прызналі вінаватымі паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»).

Судзьдзя Вольга Емельянчанка прызначыла сужэнцам па 3 гады абмежаваньня волі без накіраваньня ў ПУАТ – «хатняй хіміі». Іх вызвалілі ў залі суду.

Сужэнцаў судзілі за ўдзел у пяці мірных сходах у 2020 годзе ў Менску.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG