Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Рашэньне Лукашэнкі толькі паскарае прыняцьце пашпарта Новай Беларусі». ВІДЭА


Уладзімер Астапенка, каляж
Уладзімер Астапенка, каляж

Больш за 30 гадоў таму Ўладзімер Астапенка браў удзел у стварэньні пашпарта незалежнай Беларусі, з выявай «Пагоні». Сёньня ён удзельнічае ў распрацоўцы альтэрнатыўнага дакумэнта для беларусаў, які можа замяніць пашпарт.

У інтэрвію Свабодзе былы пасол Беларусі ў Аргентыне і кіраўнік Прадстаўніцтва дэмакратычнай Беларусі ў Брусэлі расказвае, на якім этапе цяпер падрыхтоўка дакумэнта і што неабходна зрабіць, каб ён як найхутчэй стаў рэальнай альтэрнатывай пашпарту, які Лукашэнка адмовіўся выдаваць беларусам у дыппрадстаўніцтвах за мяжой.

4 верасьня апублікавалі ўказ Лукашэнкі, які здымае з консульстваў за мяжой вялікі шэраг абавязкаў.

Асноўнае сьцісла:

  • Дзеяньні Лукашэнкі знаходзіцца ў абсалютнай супярэчнасьці зь міжнародным правам. Вось да чаго прыводзіць пазыцыя «часам не да законаў».
  • Легітымных органаў улады ў Беларусі няма — ні легітымнага прэзыдэнта, ні легітымнага парлямэнта. Дзяржава фактычна ня ў стане выконваць свае функцыі, выкрэсьліўшы паўмільёна грамадзянаў, якія знаходзяцца за мяжой.
  • Пашпарт новай Беларусі ад пачатку распрацоўваўся як рэальны праект. Пашпарт адпавядае ўсім патрабаваньням для падарожжаў.
  • Пытаньне ў прызнаньні пашпарту. Калі ён будзе прызнаны 2-3 краінамі, пачнуць дадавацца іншыя краіны розных рэгіёнаў.
  • Цяпер нічога не перашкаджае прызнаньню пашпарту Новай Беларусі. Папярэднія кансультацыі былі і з Эўрапейскай камісіяй, і з шэрагам урадаў.
  • Колькі часу можа заняць выпуск пашпарту? Ёсьць пэўныя тэхналягічныя цыклі, уключна з замовай адпаведнай паперы і г.д., таму цяжка назваць канкрэтны тэрмін.
  • Прызнаньне нашага пашпарту вырашыць і праблемы краінаў, бо гэта не вялікае шчасьце — мець на сваёй тэрыторыі тысячы ці нават дзясяткі тысяч людзей без дакумэнтаў.
  • У беларусаў ёсьць магчымасьці абскарджваць рашэньні ўладаў краінаў у Эўрапейскім судзе па правах чалавека.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG