Дата дня
13 жніўня 1956 году памёр народны паэт Беларусі Якуб Колас, грамадзкі дзяяч, перакладчык, пэдагог. Колас лічыцца адным з заснавальнікаў сучаснай беларускай літаратуры.
Таксама ў гэты дзень
1500 — Менскі абраз Багародзіцы зьявіўся на Сьвіслачы каля замка
1654 — пасьля працяглай аблогі горад Гомель захапілі казакі Івана Залатарэнкі. Залатарэнка прывёў у Беларусь сваё 20-тысячнае войска пры падтрымцы маскоўскага цара.
1920 — падчас польска-савецкай вайны пачалася Варшаўская бітва, у якой польскія сілы пад камандаваньнем Юзэфа Пілсудзкага затрымалі бальшавікоў каля Варшавы, а потым разьбілі іх і прымусілі да адступленьня. Шэраг польскіх перамогаў, якія адбыліся пасьля Варшаўскай бітвы, прывялі да мірнай польска-савецкай дамовы 1921 году ў Рызе. У выніку гэтай дамовы Заходняя Беларусь апынулася ў межах Польшчы.
У гэты дзень нарадзіліся
1860 — Мацьвей Любаўскі, расейскі гісторык, які вывучаў Вялікае Княства Літоўскае і Рускае
1899 — клясык амэрыканскіх фільмаў жаху Альфрэд Гічкок.
1913 — беларускі кампазытар Анатоль Багатыроў, адзін з заснавальнікаў беларускай опэры. Сярод іншага, ён напісаў музыку да опэры «У пушчах Палесься», абапёртай на аповесьці «Дрыгва» Якуба Коласа (пастаноўка 1939 году).
1923 — Самсон Пярловіч, беларускі паэт, удзельнік беларускага новагародзкага патрыятычнага падпольля
1926 — камуністычны дыктатар Кубы Фідэль Кастра. Ён кіраваў краінай з 1959 па 2006 год, калі перастаў зьяўляцца на публіцы і перадаў свае прэзыдэнцкія паўнамоцтвы малодшаму брату Раулю.
1950 — Пятро Краўчанка, беларускі палітык, дыплямат, гісторык і калекцыянэр
У памяці
1946 — Гербэрт Уэлс, ангельскі пісьменьнік.
1995 – Аляксей Мельнікаў, беларускі гісторык і літаратар.