Пра гэта паведаміла ў аўторак польскае інфармацыйнае агенцтва PAP.
Днём раней польскае Міністэрства ўнутраных спраў паінфармавала, што ў просьбе аб узмацненьні гаварылася пра неабходнасьць разьмясьціць на мяжы дадаткова адну тысячу вайскоўцаў.
Як адзначае Reuters, Польшча раней пачала ўзводзіць на ўчастку мяжы зь Беларусьсю загароды, абсталяваныя сродкамі электроннай абароны.
Улады Польшчы заяўлялі, што ў апошнія тыдні каля мяжы заўважаныя байцы расейскай ПВК «Вагнэр». Прэм’ер Матэвуш Маравецкі зьвязаў сытуацыю са спробамі дэстабілізаваць становішча на ўсходнім флянгу NATO.
- Найміты ПВК «Вагнэр» пачалі прыбываць у Беларусь пасьля спробы мяцяжу ў Расеі ў канцы чэрвеня. Афіцыйны Менск паведаміў, што яны будуць навучаць беларускіх вайскоўцаў. Вагнэраўцы прыбываюць у Беларусь бязь цяжкай бранятэхнікі. Іх асноўны лягер разьмешчаны ў Магілёўскай вобласьці.
- Днямі Аляксандар Лукашэнка назваў жартам свае словы аб тым, што вагнэраўцы, якія знаходзяцца ў Беларусі, гаварылі яму пра свае пляны «схадзіць на экскурсію» ў Польшчу. Пры гэтым Лукашэнка выказаў упэўненасьць у тым, што вагнэраўцы сапраўды могуць напасьці на Польшчу, і зазначыў, што толькі беларускія ўлады іх ад гэтага стрымліваюць.