Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На нафтаправодзе «Дружба» ў Польшчы знайшлі працёк


Польскі апэратар PERN паведаміў пра выяўлены ўвечары 5 жніўня працёк на адной з галінаў нафтаправоду «Дружба». Прапампоўваньне на ўчастку спынілі.

Працёк на трубаправодзе, па якім нафта паступае ў Эўропу з Расеі, знайшлі непадалёк ад гораду Ходзеч у цэнтральнай Польшчы, перадае 6 жніўня Reuters. У польскай кампаніі PERN адзначылі, што яе спэцыялісты цяпер расьсьледуюць прычыны інцыдэнту.

На месцы здарэньня, паводле зьвестак кампаніі, знаходзяцца пажарныя і аварыйна-ратавальныя службы. Колькі часу зоймуць рамонтныя працы, пакуль не гаворыцца. Пры гэтым у PERN зазначаюць, што пагрозы жыхарам няма.

  • У ліпені 2023 году Эўразьвяз увёў 11-ы пакет санкцый супраць Расеі. Яны прадугледжваюць, сярод іншага, спыненьне паставак нафты па ветцы трубаправоду «Дружба», якая праходзіць па тэрыторыі Беларусі і прызначаецца для паставак у Польшчу, Нямеччыну, Латвію і Літву. Нямеччына і Польшча, як адзначае РБК, з пачатку 2023 году самі адмовіліся ад закупаў расейскай нафты. Бэрлін атрымліваў праз трубаправод толькі невялікі аб’ём нафты з Казахстану.
  • Краіны Эўропы робяць дадатковыя захады, каб гарантаваць бясьпеку сваёй энэргетычнай інфраструктуры з таго часу, як Расея ўварвалася на тэрыторыю Ўкраіны ў лютым 2022 году.
  • Восеньню 2022 году адбыліся выбухі на ветках расейскага газаправоду «Паўночны паток» па дне Балтыйскага мора. Расьсьледаваньні, якія праводзяць улады Швэцыі, Даніі і Нямеччыны, паказалі, што газаправоды ўзарвалі, аднак вінаватых пакуль не ўстанавілі. Расейскія ўлады лічаць, што ў аварыі зацікаўленыя ЗША і іх саюзьнікі. У шэрагу публікацый у заходніх СМІ гаварылася пра магчымае дачыненьне да выбухаў Расеі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG