Шматгадовы кіраўнік газэты адзначыў, што перадаў правы на сайт выданьня nv-online.info іншай асобе, таму электронны партал ня зьнікне з інфармацыйнага поля.
Сярэдзічу неўзабаве споўніцца 75 гадоў, у сваім разьвітальным лісьце ён напісаў, што ўлады «без усялякіх падставаў зьнішчылі выданьне, якое было ўзорам для ўсіх беларускіх CMI».
Пры гэтым ён ганарыцца тым, што «нарадавольцы ня здрадзілі ні сумленьню, ні Свабоднаму Слову, ні Радзіме».
Рэдакцыя была вымушаная спыніць друк газэты ў лістападзе 2020 году, пасьля таго як улады забаранілі супрацоўнічаць зь ёю ўсім беларускім друкарням і перакрылі магчымасьці друкавацца за мяжой.
З таго часу выданьне выходзіць толькі ў інтэрнэце ў выглядзе сайту і PDF-вэрсіі.