Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праз санкцыі забаронены рээкспарт аўтамабіляў з Грузіі ў Беларусь і Расею


Аўтамабілі, ілюстрацыйнае фота
Аўтамабілі, ілюстрацыйнае фота

Урад у Тбілісі ўвёў абмежаваньні для аўтапродажаў.

Экспарт і рээкспарт аўтамабіляў, увезеных з ЗША ў Грузію, з 1 жніўня забаронены як у Расею, так і ў Беларусь. Пра гэта паведамляе партал bm.ge з спасылкай на грузінскае Міністэрства фінансаў.

Акрамя таго, з 26 верасьня абмяжуюць таксама экспарт і рээкспарт аўтамабіляў, увезеных з Эўразьвязу. Мера датычыць Беларусі і Расеі. Зьмены ўвялі з увагі на санкцыі, растлумачылі ў ведамстве.

Пры гэтым да 25 верасьня можна будзе экспартаваць аўтамабілі, на якія было падпісана экспартнае пагадненьне да 25 чэрвеня.

У паведамленьні таксама гаворыцца, што легкавыя аўтамабілі лічацца трэцім па велічыні экспартным таварам Грузіі ў Расею. За паўгода адпраўлена 3786 машын на $53 млн. За год экспарт вырас на 274%. Больш аўтамабіляў Грузія экспартуе толькі ў Кіргізстан, Казахстан, Азэрбайджан і Армэнію.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG