Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 28 ліпеня: у Жлобіне асудзілі сужэнцаў за ўдзел у пратэстах


Беларускія сілавікі. Архіўнае фота
Беларускія сілавікі. Архіўнае фота

Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.

Суд Жлобінскага раёну пакараў яшчэ адну ўдзельніцу масавай акцыі пратэсту 2020 году. Паліну Кіб абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 342 КК.

Паліну затрымалі 14 сакавіка і зьмясьцілі да суду пад варту.

Судовы працэс пачаўся 21 чэрвеня, аднак судзьдзя Сьвятлана Андрэева зь невядомай пакуль прычыны адкладала разгляд крымінальнай справы да 14 ліпеня, паведамляюць праваабаронцы.

Паводле матэрыялаў абвінавачваньня, Паліна ўвечары 9 жніўня 2020 году разам з мужам ды іншымі асобамі нібыта «ўзяла актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, спалучаных зь відавочным непадпарадкаваньнем законным патрабаваньням прадстаўнікоў улады, спалучаных з наўмыснай перашкодай руху транспарту і нармальнаму функцыянаваньню прадпрыемстваў і арганізацый».

Суд прызначыў Паліне Кіб пакараньне ў выглядзе абмежаваньня волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатнюю хімію») на тэрмін 1 год і 6 месяцаў.

Сёлета 10 красавіка таксама асудзілі яе мужа, Дзьмітрыя Кіба.

За размову ў чат-рулетцы затрымалі беларуса, у яго чацьвёра дзяцей

Падчас размовы з правакатарам Юрыем Комарам пара расказала, што падтрымлівае Ўкраіну і чакае прыходу «хлопцаў» у Беларусь, піша «Белсат». Магчыма, меліся на ўвазе вайскоўцы, якія ваююць на баку Ўкраіны, адзначае выданьне.

Комар не казаў сужэнцам, што ён беларус і што падтрымлівае ўладу, а толькі слухаў і задаваў правакацыйныя пытаньні.

Сілавікі пішуць, што галаву сямʼі затрымалі, жанчына пакуль на свабодзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG