Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень памяці Алеся Гаруна і айца Льва Гарошкі


Алесь Гарун
Алесь Гарун

Падзеі 28 ліпеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дзень у гісторыі

1914 — Аўстра-Вугоршчына абвясьціла вайну Сэрбіі, што паклала пачатак Першай сусьветнай вайне.

1944 — ад нацысцкай акупацыі вызвалена Берасьце.

1989 — Вярхоўны Савет Латвійскай ССР абвясьціў сувэрэнітэт Латвіі.

2000 — у Катыні ўрачыста адкрыты мэмарыял польскіх і расейскіх ахвяр НКВД.

У гэты дзень нарадзіліся

1676 — Дамінік Рудніцкі, беларускі паэт, рэктар езуіцкага калегіюму ў Нясьвіжы

1812 Юзаф Ігнацы Крашэўскі, польскі пісьменьнік беларускага паходжаньня, аўтар найбольшай колькасьці выдадзеных кніг у гісторыі польскай літаратуры. На беларускую мову яго творы перакладалі Пятро Бітэль, Васіль Сёмуха, Міхась Кенька.

1943 Рычард Райт, клявішнік гурту «Пінк Флойд».

У памяці

1741Антоніё Вівальдзі, італьянскі кампазытар.

1750Ёган Сэбастыян Бах, нямецкі кампазытар.

1897Янка Лучына, беларускі паэт.

1920Алесь Гарун, беларускі літаратар.

1977 Леў Гарошка, беларускі рэлігійны дзеяч і навуковец, галоўны рэдактар часопіса «Божым шляхам», архімандрыт грэка-каталіцкай царквы.

Барыс Кіт і айцец Леў Гарошка. Парыж, 1958
Барыс Кіт і айцец Леў Гарошка. Парыж, 1958

1997Лявон Луцкевіч, беларускі грамадзкі і культурны дзеяч, пэдагог, мэмуарыст.

Вільня, «Лясная хатка». Зьлева направа: Лявон Луцкевіч, Анатоль Сідарэвіч, Сяргей Дубавец, Зоська Верас. Пачатак 1980-х. Фота Сяргея Астраўцова
Вільня, «Лясная хатка». Зьлева направа: Лявон Луцкевіч, Анатоль Сідарэвіч, Сяргей Дубавец, Зоська Верас. Пачатак 1980-х. Фота Сяргея Астраўцова

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG