Дата дня
21 ліпеня 2011 году памёр Казімер Сьвёнтак, арцыбіскуп, мітрапаліт Менска-Магілёўскі, першы кардынал у гісторыі незалежнай Беларусі, вязень ГУЛАГу.
Таксама ў гэты дзень
356 да н. э. — Герастрат спаліў храм Артэміды ў Эфэсе.
1831 — Леапольд І абраны канстытуцыйным манархам Бэльгійскага каралеўства, сьвяткуецца як Дзень Бэльгіі.
1917 — у Менску пачаўся Зьезд беларускіх арганізацыяў і партыяў, які ўтварыў Цэнтральную Раду беларускіх арганізацыяў.
1960 — катастрофа Іл-12 у Менску. Загінулі 8 чалавек.
1969 — першы зямлянін, амэрыканскі астранаўт Ніл Армстранг, ступіў на Месяц. Армстранг, разам з астранаўтам Эдвінам Олдрынам, зьдзейсьніў пасадку карабля «Апалён-11» на Месяцы днём раней — 20 ліпеня 1969 году.
1983 — на антарктычнай станцыі «Ўсход» была зафіксаваная самая нізкая тэмпэратура на Зямлі за ўсю гісторыю назіраньня: −89,2 °C.
У гэты дзень нарадзіліся
356 да н. э. — Аляксандар Македонскі, цар Македоніі, вайскавод, стваральнік сусьветнай імпэрыі.
1816 — Паўль фон Ройтэр, заснавальнік найбуйнейшага сучаснага брытанскага інфармацыйнага агенцтва Reuters.
1860 — Антон Каменскі, беларускі, польскі і францускі ілюстратар і графік.
1863 — Уладзімер Красьнянскі, беларускі гісторык і краязнавец.
1891 — Сымон Кандыбовіч, беларускі дзяржаўны дзеяч, гісторык.
1897 — Васіль Сакалоўскі, савецкі вайскавод, маршал Савецкага Саюзу, ураджэнец Беларусі.
1899 — Эрнст Хэмінгуэй, амэрыканскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры за 1954 год.
У памяці
1944 — Кляўс Шэнк фон Штаўфэнбэрг, палкоўнік нямецкай арміі, адзін з арганізатараў і выканаўца замаху на Адольфа Гітлера (пакараны сьмерцю).
1992 — Зьдзіслаў Стома, беларускі актор.
1994 — Уладзіслаў Рубанаў, пісьменьнік.
2008 — Пятро Рашэтнік, сябра СБМ, ахвяра палітычных рэпрэсіяў, вэтэран нацыянальнага руху.