Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У гарах на Каўказе загінула 68-гадовая беларуска


Эльбрус
Эльбрус

Трагічнае здарэньне адбылося ў  Кабардына-Балкарскай рэспубліцы, якая ўваходзіць у склад Расеі.

У 6:20 раніцы жанчына сарвалася з абрыву вышынёй каля 50 мэтраў. Гэта адбылося на гары Арка каля населенага пункту Кёндэлен, удакладнілі мясцовыя ратавальнікі.

У 9:30 ратавальнікі эвакуавалі цела жанчыны і перадалі яго сьледчым органам.

Прычыны здарэньня высьвятляюцца.

Гэта ня першы экстраны выпадак у гарах гэтага рэгіёну сёлета. Тыдзень таму, 11 ліпеня, група турыстаў запрасіла дапамогу ратавальнікаў на Эльбрусе пры спуску з гары.

Таксама гэтым летам у польскіх Татрах загінуў 22-гадовы беларус Зьміцер Краўцоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG