Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: зьявіўся тэрмін Паўночна-Заходні край


Менск, паштоўка з 1840 году
Менск, паштоўка з 1840 году

Падзеі 18 ліпеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

У 1840 годзе ў справаводзтва Расейскай імпэрыі ўвайшоў тэрмін Паўночна-Заходні край. Яго выкарыстоўвалі ў дачыненьні да Віленскай, Горадзенскай, Ковенскай, Віцебскай, Менскай і Магілёўскай губэрняў.

Да 1840 году гэтыя губэрні падзяляліся на 2 групы:

  • заходнія, або беларускія (Менская, Віцебская, Магілёўская);
  • паўночна-заходнія, або літоўскія (Віленская, Горадзенская, Ковенская).

18 ліпеня 1840 году Мікалай І выдаў указ аб тым, каб літоўскія і беларускія губэрні «называлі ў далейшым кожную асобна». Аднак у справаводзтве гэтыя 6 губэрняў у далейшым называлі Паўночна-Заходнім краем, у адрозьненьне ад Паўднёва-Заходняга краю — Кіеўскага генэрал-губэрнатарства.

Таксама ў гэты дзень

64 — у Рыме пачаўся «Вялікі рымскі пажар», які зьнішчыў амаль увесь горад.

1792 — перамога войска Тадэвуша Касьцюшкі над расейскай арміяй Міхаіла Кахоўскага пад Дубенкай.

1925 — першая публікацыя «Mein Kampf» Адольфа Гітлера.

1925 — у ЗША афіцыйна абвясьцілі, што жанчыны могуць быць кіроўцамі аўтамабіляў.

1936 — вайсковы путч Франсіска Франка ў Гішпаніі, які ператварыўся ў трохгадовую грамадзянскую вайну.

Франсіска Франка выступае з прамовай у Більбао, 1939
Франсіска Франка выступае з прамовай у Більбао, 1939

1947 — Кароль Вялікай Брытаніі Георг VI падпісаў закон аб незалежнасьці Брытанскай Індыі.

1954 — уведзена сумеснае навучаньне ў школах СССР.

1989 — пастановай Савету Міністраў БССР быў заснаваны Ліцэй БДУ, першыя заняткі адбыліся 10 студзеня 1990 году.

Выпускны баль у ліцэі БДУ, 2015
Выпускны баль у ліцэі БДУ, 2015

У гэты дзень нарадзіліся

​1906 Сяргей Шутаў, беларускі краязнавец.

1909 —​ Андрэй Грамыка, савецкі палітычны і дзяржаўны дзеяч, дыплямат, міністар замежных спраў СССР і старшыня Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету СССР.

Андрэй Грамыка
Андрэй Грамыка

1918 —​ Нэльсан Мандэла, прэзыдэнт ПАР, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру ў 1993 годзе.

Нэльсан Мандэла, 2008
Нэльсан Мандэла, 2008

У памяці

1613 — Іпаці Пацей, дзяржаўны і царкоўны дзеяч Рэчы Паспалітай, багаслоў, пісьменьнік-палеміст.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG