Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка і Швед ініцыявалі аднаўленьне вайсковай пракуратуры, бо «цяпер сытуацыя іншая»


Аляксандар Лукашэнка і Андрэй Швед. Архіўнае фота
Аляксандар Лукашэнка і Андрэй Швед. Архіўнае фота

У 2014 годзе Беларускую вайсковую пракуратуру скасавалі, аддаўшы яе функцыі Генэральнай пракуратуры.

Неабходнасьць стварэньня ў Беларусі Галоўнай вайсковай пракуратуры «абумоўлена абстаноўкай, якая склалася вакол нашай краіны», заявіў генэральны пракурор Андрэй Швед па выніках сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам.

Швед расказаў, што беларуская вайсковая пракуратура была ліквідаваная ў 2014 годзе, і «тады ў сьвеце была зусім іншая сытуацыя, у тым ліку ў вайсковым пляне».

«Гаворка ідзе не пра аднаўленьне ў тым вобразе або абліччы, што было, а пра стварэньне Галоўнай вайсковай пракуратуры ва ўсечаным варыянце, колькасьцю ў некалькі разоў меншай, чым Беларуская вайсковая пракуратура. Рашэньне будзе прынята толькі па выніках дадатковай нарады ў кіраўніка дзяржавы», — сказаў Швед.

На сустрэчы са Шведам Лукашэнка заявіў, што неабходна «ўзмацняць кантроль за выкананьнем заканадаўства сярод вайскоўцаў».

«Я вам пра гэта ўжо казаў, што пракуратура крыху адхілілася ад сілавога блёку ў свой час», — сказаў Лукашэнка. Ён дадаў, што «размова ня толькі пра армію, бо пагоны носяць і ў многіх іншых сілавых структурах, уключаючы МНС, МУС, КДБ.

Пасьля сфальшаваных прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году і распачатых на гэтай хвалі масавых пратэстаў Генэральная пракуратура стала адным з флягманаў дзяржаўнага рэпрэсіўнага апарату, у тым ліку «ў заканатворчай частцы».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG