Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: гадавіна масавага забойства ў Срэбраніцы


Падзеі 11 ліпеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дзень у гісторыі

1496 — Горадня атрымала поўнае магдэбурскае права.

Горадня, Стары замак
Горадня, Стары замак

1613 — каранацыя Міхаіла Фёдаравіча, першага цара маскоўскага з дынастыі Раманавых.

1660 — войска Міхаіла Казіміра Паца прыступам вызваліла Вільню ад маскоўскага войска.

1705 — у Сафійскім саборы ў Полацку маскоўскі цар Пётр І забіў 5 манахаў-базыльянаў.

Сафійскі сабор у Полацку
Сафійскі сабор у Полацку

1920 — армія РСФСР заняла Менск пасьля адступленьня польскай арміі, гэты дзень да Другой сусьветнай вайны адзначаўся як Дзень вызваленьня Беларусі ад «белапалякаў».

1971 — у Пітсбургу — першая пастаноўка рок-опэры «Ісус Хрыстос — супэрзорка».

1995 — выйшаў першы нумар газэты «Народная воля».

1995 — адбылося забойства 8 тысяч басьнійскіх мусульман — мужчын і хлопчыкаў — салдатамі войска басьнійскіх сэрбаў у паселішчы Срэбраніца.

2007 — Ватыкан выступіў з заявай, у якой Рымскі пасад названы адзіным нашчадкам першапачатковай царквы, заснаванай Ісусам Хрыстом.

У гэты дзень нарадзіліся

1745Юзаф Вінцэнт Плятэр, дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

1911 —​ Янка Чабор, беларускі паэт, публіцыст.

1932 —​ Анатоль Анікейчык, беларускі скульптар, пэдагог, народны мастак Беларусі. Аўтар помнікаў Янку Купалу ў Менску і бюсту Купалы, усталяванага ў Араў-парку Нью-Ёрку.

Рыгор Барадулін і Анатоль Анікейчык, фота Яўгена Коктыша
Рыгор Барадулін і Анатоль Анікейчык, фота Яўгена Коктыша

1934 —​ Віктар Вуячыч, беларускі эстрадны сьпявак, народны артыст Беларусі.

У памяці

1982 —​ Мэша Сэлімавіч, вядомы югаслаўскі пісьменьнік, адзін з найвыбітнейшых празаікаў ХХ ст. ва Ўсходняй Эўропе, аўтар раману «Дэрвіш і сьмерць».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG