Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: гадавіна настаўніцкага зьезду ў Мікалаеўшчыне; дзень народзінаў Някляева


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Падзеі 9 ліпеня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі

Дата дня

9 ліпеня 1906 году ў вёсцы Мікалаеўшчына адбыўся нелегальны настаўніцкі зьезд, разагнаны паліцыяй. За ўдзел у ім звольнілі 13 настаўнікаў, сярод іх былі Якуб Колас і Янка Маўр.

Гэты дзень у гісторыі

1357 — у Празе закладзены Карлаў мост.

Карлаў мост у Празе
Карлаў мост у Празе

1807 — Тыльзыцкі мірны дагавор паміж Францыяй, Прусіяй і Расеяй. Перадача Беластоку і навакольных тэрыторый, населеных пераважна беларусамі, у склад Расеі.

1816— Аргентына абвясьціла незалежнасьць ад Гішпаніі.

1906— у вёсцы Мікалаеўшчына адбыўся нелегальны настаўніцкі зьезд, разагнаны паліцыяй. За ўдзел у ім звольнілі 13 настаўнікаў, сярод іх Кастуся Міцкевіча (Якуба Коласа) і Івана Фёдарава (Янку Маўра).

Якуб Колас
Якуб Колас

1997— Украіна падпісала дамову аб супрацоўніцтве з NATO.

2011 — Паўднёвы Судан стаў незалежнай дзяржавай, выйшаўшы са складу Судану.

У гэты дзень нарадзіліся

1834 — Ян Нэруда, чэскі пісьменьнік.

1894 — Пётар Капіца, савецкі фізык, акадэмік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў фізыцы (1978).

1933 — Элем Клімаў, савецкі кінарэжысэр. У 1985-м зьняў фільм «Ідзі і глядзі» паводле сцэнару Алеся Адамовіча. Здымкі адбываліся ў Бярэзінскім запаведніку на тэрыторыі Віцебскай вобласьці. Паводле вэрсіі часопіса Time Out, фільм — найлепшая кінастужка пра Другую ўсясьветную вайну.

1938 — Лія Ахеджакава, расейская акторка тэатру і кіно.

1940 — Сева Наўгародцаў, музычны камэнтатар расейскай службы BBC.

Сева Наўгародцаў
Сева Наўгародцаў

1946 — Уладзімер Някляеў, беларускі паэт, празаік і грамадзка-палітычны дзяяч, ляўрэат шэрагу прафэсійных і дзяржаўных узнагародаў за літаратурную дзейнасьць.

1956 — Том Гэнкс, амэрыканскі актор і прадусар.

У памяці

1441 — Ян ван Эйк, галяндзкі мастак.

Ян ван Эйк, «Партрэт Джавані Арнальфіні і ягонай жонкі» (1434).
Ян ван Эйк, «Партрэт Джавані Арнальфіні і ягонай жонкі» (1434).

1677 — Ангелюс Сылезіюс, нямецкі паэт-містык.

1947 — Люцыян Жалігоўскі, польскі вайсковы і палітычны дзеяч, генэрал.

Генэрал Люцыян Жалігоўскі ў Вільні, 1920
Генэрал Люцыян Жалігоўскі ў Вільні, 1920

1996 — Сяргей Курохін, расейскі музыка-авангардыст, кампазытар, рок-піяніст, мастак і рэжысэр, стваральнік і кіраўнік групы «Поп-механика».

2005 — Робэрт Шэклі, амэрыканскі пісьменьнік-фантаст.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG