Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У польскіх Татрах загінуў беларускі турыст


Зьміцер Краўцоў, архіўнае фота
Зьміцер Краўцоў, архіўнае фота

З 4 ліпеня ў Польшчы працягваліся пошукі беларускага турыста Зьмітра Краўцова, які прапаў у Татрах. Сёньня валянтэры паведамілі, што знайшлі цела хлопца без прыкмет жыцьця.

«Расшукваны паехаў у Татры 03.07.2023 і дагэтуль не вярнуўся на месца жыхарства», — гаворылася ў паведамленьні Валянтэрскай выратавальнай службы Татраў, апублікаваным раніцай 5 чэрвеня.

Ужо празь некалькі гадзін валянтэры апублікавалі новы допіс, у якім паведамлялася, што ратавальнікі знайлі цела Зьмітра Краўцова без прыкмет жыцьця.

«Больш падрабязная інфармацыя — пасьля завяршэньня захадаў», — удакладнілі ў Валянтэрскай выратавальнай службе Татраў.

У Пасольстве Беларусі ў Польшчы заявілі, што ўдакладняюць інфармацыю аб гібелі, што зьявілася ў СМІ і ўстанаўліваюць абставіны здарэньня. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

«Дыпляматы гатовы аказаць усё неабходнае консульска-прававое садзейнічаньне», — адзначылі ў зьнешнепалітычным ведамстве.

  • Вядома, што Зьміцер Краўцоў жыў у Кракаве. 27 чэрвеня ён напісаў пост, што шукае працу ў сфэры гастраноміі ці ў клюбе, гатовы працаваць у любы час і выходныя, мае досьвед працы афіцыянтам і мэнэджарам, але валодае польскай пакуль на пачатковым узроўні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG