Расейская некамэрцыйная арганізацыя «Альтэрнатыва» паведаміла пра знойдзенага праз 14 гадоў пасьля зьнікненьня беларуса. Андрэй Купрэенка 1985 году нараджэньня, паводле адной зь першых арыентыровак «Альтэрнатывы», зьехаў у Маскву на заробкі ў 2007-м і зьнік, месца яго знаходжаньня было невядомым усе наступныя гады.
Прадстаўнік «Альтэрнатывы» Максім Ваганаў паведаміў у Twitter, што Андрэя знайшлі. Ён паедзе дахаты праз амаль 15 гадоў.
Падрабязнасьці таго, як яго знайшлі і дзе, арганізацыя апублікуе пазьней. Паводле папярэдніх дадзеных, беларуса ўтрымлівалі гэты час на тэрыторыі Дагестану, Чачэніі і Кабардзіна-Балькарыі.