Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіргізстане дазволілі выкарыстоўваць ня толькі імя па бацьку, але і па маці


Ілюстрацыйнае фота, выбары ў Бішкеку, травень 2023
Ілюстрацыйнае фота, выбары ў Бішкеку, травень 2023

У Кіргізстане дарослы грамадзянін, старэйшы за 16 гадоў, мае права выкарыстоўваць ня толькі імя па бацьку, але і па маці. Канстытуцыйны суд прыняў рашэньне ўнесьці зьмены ў дзейнае заканадаўства, інфармуе партал «АКИpress».

Раней актывістка Алтын Капалава зьвярнулася ў Канстытуцыйны суд у гэтым пытаньні. Яна апублікавала рашэньне суду ў сацыяльнай сетцы.

Канстытуцыйны суд даручыў Кабінэту міністраў унесьці адпаведныя зьмены ў дзеючае прававое рэгуляваньне, каб выключыць парушэньне прынцыпаў роўнасьці і дыскрымінацыю на падставе полу.

«Рашэньне канчатковае. Абскарджваньню не падлягае. Яно набывае моц з моманту абвяшчэньня. Рашэньне зьяўляецца абавязковым для ўсіх дзяржаўных органаў, мясцовых органаў улады, чыноўнікаў, дзяржаўных аб’яднаньняў, юрыдычных асоб і асоб, падлягае выкананьню на ўсёй тэрыторыі рэспублікі», — гаворыцца ў адказе суду актывістцы.

Алтын Капалава паведаміла, што цяпер любы дарослы можа ўзяць імя па маці. Яна напісала, што яе 16-гадовы сын, які неўзабаве пойдзе па пашпарт, можа ўзяць яе імя замест імя па бацьку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG