Пра гэта сьведчыць праведзены BPN аналіз каціровак, якія выстаўляюцца галаўнымі аддзяленьнямі беларускіх банкаў.
У студзені даляр патаньнеў на 1,69% (да 2,6737 рубля), у лютым — падаражэў на 4,61% (да 2,7970), у сакавіку — на 1,81% (да 2,8475), красавіку — на 1,48% (да 2,8897), траўні — на 0,81% (да 2,9132), чэрвені — на 4,23%.
За 6 месяцаў 2022 года сярэдняя каціроўка наяўнага даляра зьнізілася на 0,32% (з 2,5674 да 2,5591 рубля), па выніках году — вырасла на 5,93%. У 2021 годзе наяўны долар патаньнеў на 1, 99%, у 2020-м — падаражэў на 23,94%.
Афіцыйны курс даляра ў Беларусі за 6 месяцаў вырас на 10,88%. Гэта другі паказчык сярод краінаў былога СССР
Афіцыйны курс даляра ЗША ў Беларусі за першыя 6 месяцаў 2023 году вырас на 10,88% (з 2,7364 да 3,0315 рубля). Гэта другі паказчык на тэрыторыі былога СССР, сьведчыць праведзены BPN параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 сьнежня 2022 года і 30 чэрвеня 2023-га.
На першым месцы Расея — 23,74% (з 70,3375 да 87,0341 рубля). Таксама даляр падаражэў у Таджыкістане — на 6,97% (з 10,2024 да 10,914 самані), Узбэкістане — на 2,34% (з 11.225,46 да 11.488,12 сума) і Кіргізстане — на 1,81% (з 85,68 да 87,2267 сома).
Не зьмяніўся афіцыйны курс даляра ў Азэрбайджане (1,7 маната), Туркмэністане (3,5 маната) і Ўкраіне (36,5686 грыўні). У Азэрбайджане курс не мяняецца з 7 сакавіка 2018 году, у Туркмэністане — з 1 студзеня 2015 году, ва Ўкраіне — з 21 ліпеня 2022 году.
Патаньнеў даляр у Казахстане — на 1,84% (з 462,65 да 454,13 тэнге), Латвіі, Літве, Эстоніі — на 1,85% (з 0,9376 да 0,9203 еўра), Армэніі — на 1,91% (з 393,57 да 386,06 драма), Грузіі — на 3,12% (з 2,7020 да 2,6177 лары), Малдове — на 4,60% (з 19,1579 да 18,2774 лея).
У чэрвені 2023 году даляр у Беларусі падаражэў на 3,73% — другое месца пасьля Расеі (7,87%).
Па выніках 2022 году Беларусь заняла трэцяе месца на тэрыторыі былога СССР па росьце афіцыйнага курсу даляра (+7,39%).