Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Варшаве прайшоў «Парад роўнасьці». На ім былі і бел-чырвона-белыя сьцягі


Бел-чырвона-белыя сьцягі на
Бел-чырвона-белыя сьцягі на

У чэрвені ў многіх гарадах Польшчы адбываюцца парады і маршы роўнасьці. У суботу такое шэсьце, якое ладзіцца з 2001 году, адбылося ў Варшаве.

Першапачаткова гэта была невялікая маніфэстацыя, з часам, як кажуць арганізатары, яна стала найважнейшым сьвятам людзей, для якіх свабода, роўнасьць і ўзаемная талерантнасьць зьяўляюцца галоўнымі каштоўнасьцямі.

Удзельнікі «Парада роўнасьці» трымалі вясёлкавыя сьцягі, якія сымбалізуюць рухі, што змагаюцца за роўнасьць ЛГБТ. У варшаўскім шэсьці прынялі ўдзел польскія і замежныя палітыкі, дыпляматы. На чале калёны ішоў і мэр польскай сталіцы Рафал Тшаскоўскі.

Сёлета мерапрыемства прайшло пад лёзунгам «Мы прадказваем роўнасьць і прыгажосьць».

Падчас шэсьця былі заўважаныя бел-чырвона-белыя сьцягі і транспаранты на беларускай мове.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG