Затрыманьне супрацоўнікаў сьветлагорскага тэлеканалу
Дакладная прычына затрыманьня адразу 8 супрацоўнікаў тэлеканалу невядомая, піша «Гомельская вясна».
Ёсьць інфармацыя, што затрыманьнем кіраваў гомельскі ГУБАЗіК. Паводле крыніцы, людзей затрымалі за падпіскі на суполку «Сьветлік Светлагорск» у «Аднаклясьніках», хаця яе няма ў сьпісе «экстрэмісцкіх».
Сапраўднай прычынай затрыманьня, мяркуюць праваабаронцы, мог стаць сюжэт пра выбух на Сьветлагорскім ЦКК, у якім загінулі тры чалавекі.
Ужо ў панядзелак над супрацоўнікамі пройдзе суд паводле артыкулу 19.11 КаАП (распаўсюд, выраб інфармацыйнай прадукцыі з заклікам да экстрэмісцкай дзейнасьці або яе прапагандай).