Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Мы вернемся, проста на гэта спатрэбіцца час». Мікалай Заяц аб працы ў Купалаўскім, зьняволеньні і вымушанай эміграцыі


Мікалай Заяц
Мікалай Заяц

Былога прэс-сакратара Купалаўскага тэатра Мікалая Зайца затрымалі 13 сакавіка 2023 году. Амаль месяц ён правёў на Акрэсьціна. Пасьля нечаканага для яго вызваленьня ён эвакуаваўся зь Беларусі.

У інтэрвію Свабодзе Мікалай Заяц расказаў пра сваю нядоўгую працу ў Купалаўскім, пра арышт, зьняволеньне і што дапамагло яму перажыць усё гэта, пра эміграцыю і пляны пасьля выезду зь Беларусі, а таксама што ён адказвае знаёмым на пытаньне «чаму ня зьехаў раней»?

Некалькі цытатаў з гутаркі:

  • «На мяне склалі пратакол, што я вельмі шмат махаю рукамі. Мне далі адміністрацыйны арышт паводле артыкулу „Хуліганства“. Я трапіў на Акрэсьціна. У нас у камэры ўсе былі „палітычныя“ — 24 чалавекі. Усе людзі з высокай адукацыяй — мастакі, адвакаты, выкладчыкі, інтэлігенцыя. Сядзець было нязручна, але цікава, цікавыя былі размовы».
  • «Для „палітычных“ ствараюць адмысловыя ўмовы: няма душу, няма прагулак, перапоўненыя камэры, спаць можна было толькі на падлозе. На Акрэсьціна я быў каля месяца. Шчыра кажучы, ня думаў, што выпусьцяць, што так складзецца. Добра, што адпусьцілі, што атрымалася выехаць. Чаму так атрымалася, чаму мяне вызвалілі, я ня ведаю».
  • «Людзі, якія выходзяць адтуль, ня робяцца прыхільнікамі ўлады, яны робяцца больш злымі».
  • «Толькі падтрымка можа дапамагчы тым людзям, якія знаходзяцца за кратамі».
  • «Я ведаю, што мы вернемся. Проста на гэта спатрэбіцца час. На гэты час можна заняцца адукацыяй, нечым карысным для сябе і грамадзтва. У Беларусі я займаўся дабрачыннасьцю, можа, і ў Польшчы буду гэтым займацца».
  • «Я заставаўся ў Менску да апошняга і зьбіраўся там заставацца. Нават у сярэдзіне тэрміну на Акрэсьціна я думаў, што я буду рабіць пасьля Акрэсьціна ў Менску. На жаль, пляны ўжо не пра Менск».
  • «Нямала тых, хто і цяпер застаецца ў Беларусі да апошняга, нават разумеючы відавочную пагрозу. Магчыма, я недаацаніў рызыкі таго, каб заставацца. Таму і трапіў у сытуацыю, калі я ўжо быў вымушаны зьяжджаць».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG