Пра гэта ён паведаміў на сваёй старонцы ў Instagram.
«Я не палітык і ніколі палітыкай не займаўся, таму „бралі“ мяне за працу ў Купалаўскім тэатры і журналістыку. Але наўрад ці б я рабіў нешта інакш, калі б ведаў загадзя. Законы я не парушаў, таму сумленьне ў мяне чыстае. А гэта важней за любыя крымінальныя справы», — напісаў Мікалай Заяц.
Мікалая Зайца затрымалі 13 сакавіка 2023 году. 25 сакавіка ён меў выйсьці на волю пасьля 12 дзён арышту, але яго зноў затрымалі. Новы суд адбыўся 27 сакавіка. Зайцу прысудзілі 14 сутак па пратаколе аб дробным хуліганстве.
Сукамэрнікі Зайца, якія выйшлі на волю, паведамлялі, што таго дапытвалі ў справе «аб дзяржаўнай здрадзе».
Заяц працаваў у Купалаўскім тэатры па сумяшчальніцтве з 2020 году. У сакавіку 2021 году яго звольнілі.