Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Данбаскія «казакі» патрабуюць выдаць ім Пратасевіча — «каб ён атрымаў шанец загладзіць сваю віну»


Раман Пратасевіч, архіўнае фота 2021 году
Раман Пратасевіч, архіўнае фота 2021 году

Камандаваньне «зводнай казачай брыгады „Дон“», якая дзейнічае на тэрыторыі акупаванага Расеяй Данбасу, зьвярнулася да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай выдаць ім Рамана Пратасевіча.

Як піша расейскае выданьне «Московский комсомолец» («МК»),
яны просяць Лукашэнку «перадаць яго брыгадзе, каб ён атрымаў шанец загладзіць сваю віну перад народам Данбаса». Калі ж Лукашэнка ад гэтага адмовіцца, дык казакі просяць перадаць Пратасевіча «ў рукі луганскіх і данецкіх пракурораў».

Сваю просьбу «казакі» матывуюць тым, што, як яны лічаць, у свой час Пратасевіч нібыта ўдзельнічаў у баявых дзеяньнях у на Данбасе ў складзе палку «Азоў».

  • У канцы траўня 2021 году КДБ Беларусі заявіў, што Раман Пратасевіч нібыта ўдзельнічаў у апэрацыях батальёну «Азоў» ва Ўкраіне. Пра гэта падчас прамовы ў Палаце прадстаўнікоў казаў і Аляксандар Лукашэнка.
  • Заснавальнік і першы камандзір добраахвотніцкага батальёну «Азоў» Андрэй Білецкі цалкам абверг словы Тэртэля і Лукашэнкі, заявіўшы, што затрыманы ў Менску журналіст і блогер не ваяваў, а працаваў як журналіст.
  • У чэрвені 2021 году генпракурор так званай «ЛНР» Сяргей Горанка заявіў, што Лукашэнка дазволіў луганскім сьледчым дапытаць Пратасевіча і што ведамства нібыта атрымала «неабвержныя доказы» датычнасьці Пратасевіча да «дзейнасьці забароненай у ЛНР нацыяналістычнай праўкраінскай групоўкі „Азоў“, зьверскіх забойстваў мірных грамадзян Данбасу ў 2014–2015 гг., выкарыстаньня забароненых сродкаў і мэтадаў вайны».
  • Пратасевіч абверг інфармацыю аб яго допыце прадстаўнікамі так званай «ЛНР».
  • Рамана Пратасевіча судзілі разам са Сьцяпанам Пуцілам і Янам Рудзікам. Апошніх двух — завочна. Іх абвінавацілі ў распальваньні варожасьці, арганізацыі масавых беспарадкаў, публічных закліках да захопу ўлады, паклёпе на Лукашэнку і закліках да тэрарызму.
  • У пачатку траўня 2023 году Менскі абласны суд прысудзіў Сьцяпану Пуцілу 20 гадоў калёніі, Яну Рудзіку — 19, абодвум завочна. Пратасевіча асудзілі на 8 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму ў «справе Nexta». Аднак яго не ўзялі пад варту ў залі суду, а пакінулі пад хатнім арыштам.
  • 23 траўня 2023 году Раман Пратасевіч паведаміў, што Лукашэнка яго памілаваў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG