Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны палітвязьняў: у Марыі Калесьнікавай зноў праблемы са здароўем


Марыя Калесьнікава з бацькам у шпіталі. 2022
Марыя Калесьнікава з бацькам у шпіталі. 2022

Па стане на 16 траўня ў Беларусі 1525 палітвязьняў (паводле Праваабарончага цэнтру «Вясна»). Пра многіх зь іх доўгі час няма інфармацыі.

Марыя Калесьнікава ў калёніі мае праблемы са здароўем

Упершыню за 3 месяцы зьявіліся навіны пра палітзьняволеную Марыю Калесьнікаву. Як стала вядома праваабаронцам MAYDAY TEAM, яна ў калёніі мае праблемы са здароўем, таму не працуе.

Каля месяца таму на пастраеньне яе прыйшлося нават выводзіць пад рукі. Апошнім часам яе трымаюць у «адзіночнай камэры» (магчыма, маецца на ўвазе памяшканьне камэрнага тыпу, ПКТ). Да гэтага яе рэгулярна адпраўлялі ў ШЫЗА.

Як пішуць праваабаронцы, Марыя па-ранейшаму рэгулярна карыстаецца чырвонай памадай — гэта яе сымбаль нязломнасьці і аптымізму.

Здароўе палітзьняволенай Марыі Калесьнікавай пачало моцна пагаршацца 28 лістапада 2022 году, калі «да праблем зь ціскам, млоснасьцю і прытомнасьцю дадаўся нясьцерпны боль у страўніку». Пасьля гэтага Калесьнікавай зрабілі ляпараскапічную апэрацыю.

У верасьні 2020 году каардынатарку штабу Віктара Бабарыкі, удзельніцу Каардынацыйнай рады Марыю Калесьнікаву схапілі сілавікі і спрабавалі прымусова вывезьці ва Ўкраіну. На мяжы яна парвала свой пашпарт, вылезла праз вакно з аўтамабіля і вярнулася на тэрыторыю Беларусі, дзе яе адразу затрымалі. Калесьнікаву судзілі ў закрытым рэжыме разам зь юрыстам Максімам Знакам. Яе прызналі вінаватай паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу і 6 верасьня 2021 году асудзілі на 11 гадоў калёніі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG